Сям’ю з Мінска дадалі ў «спіс тэрарыстаў» Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Сярод іх палітзняволеныя Дзмітрый Корсакаў і Таццяна Корсакава. Сям’ю з Мінска асудзілі за "здраду дзяржаве" і "кантрабанду зброі". Дзмітрыю і Таццяне прысудзілі 14 і 12 гадоў зняволення адпаведна, а таксама штраф у памеры 50 тысяч рублёў. Акрамя іх у спісе з'явіліся Арцём Меркель і Кацярына Манкевіч. Андрэй Шэйка і Дзмітрый Мароз былі ўнесеныя ў «спіс тэрарыстаў» яшчэ 4 верасня. Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі.