🗣 Коўл: Беларусь і ЗША дасягнулі «вялікага прагрэсу» на перамовах Пра гэта спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў дзяржаўным СМІ ў Мінску пасля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам. «Гэтыя перамовы працягнуцца. Мы дасягнулі вялікага прагрэсу, з майго пункту гледжання. І мы працягнем нашу сумесную працу», — сказаў Коўл. Таксама дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Беларусь вызваліць 25 чалавек, а ЗША ў сваю чаргу здымуць санкцыі з ААТ «Лакафарба» («Лакокраска») і канцэрна «Беллеспаперапрам» («Беллесбумпром»). «Бакі працягнуць працу па вырашэнні пытанняў, якія застаюцца. Калі ўсе пытанні будуць вырашаныя і ўзгодненыя абодвума бакамі, адбудуцца дадатковыя вызваленні людзей і зняцце санкцый з беларускіх кампаній», — заявіў Джон Коўл.