Канал, нетронутый лукашистской пропагандой. Здесь показывают весь треш, который происходит в нашей стране по вине ОДНОГО таракана.
Чат: https://t.me/+k9uKx4khfuhiMGU5
Связь: @ivan_nester
Почта: thebulbaa@protonmail.com
Сёння адбыліся чарговыя заняткі курсаў беларускай мовы ў Львове!
Тэмай сустрэчы сталі «фальшывыя сябры перакладчыка» — словы, падобныя ў беларускай і ўкраінскай мовах, але з рознымі значэннямі. Мы разбіралі амонімы, абмяркоўвалі лексічныя адрозненні і вучыліся пазбягаць памылак пры перакладзе.
Нашы курсы — гэта не толькі вывучэнне мовы, але і магчымасць сустракацца з аднадумцамі, захоўваць родную мову і падтрымліваць беларускую супольнасць ва Украіне.
Пакуль Дом Вольнай Беларусі шукае новае памяшканне, нашы сустрэчы працягваюцца дзякуючы падтрымцы неабыякавых людзей.
Шчыра дзякуем Упаўнаважанаму Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрыю Лубінцу і яго камандзе за падтрымку беларускай супольнасці.
Асаблівая падзяка — Тарасу Падвірнаму, прадстаўніку Упаўнаважанага ў Львоўскай вобласці, за магчымасць праводзіць заняткі ў Цэнтры абароны правоў чалавека ў Львоўскай вобласці.
Запрашаем усіх далучацца да нашых курсаў і станавіцца часткай беларускай супольнасці ў Львове!
Жыве беларуская мова!!
☝️И не поспоришь
edited
👍 Правільная рэакцыя жыхаркі Пецярбурга на апошнія падзеі на раzzіі.
🔥В Белгорода горит очередная подстанции
repost
🎯Прэм'ер-міністр краіны Эды Рама зрабіў гучную заяву : паводле яго слоў, за масавымі пратэстамі ў Албаніі стаяць Расія і Іран.
«У нас ёсць шмат доказаў замежнага ўмяшання… За маскамі хаваюцца ўсе тыя, хто жадае Албаніі зла», — падкрэсліў Рама.
Тым часам сітуацыя на вуліцах Ціраны набірае трывожныя абароты не толькі ў рытарычным полі, але і на практыцы.
Камунальныя службы сталіцы пачалі масава збіраць тратуаравую плітку, каб пратэстоўцы не маглі выкарыстоўваць яе як зброю супраць паліцыі.
viral
😡Беларуская сцежка афрыканскага золата «Вагнера»
Пасля гібелі Яўгена Прыгожына яго сын Павел пераняў афрыканскую імперыю «Вагнера», якая, паводле The Wall Street Journal, прыносіць больш за $400 млн штогод.
У Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы найміты кантралююць залатыя прыліі, ахоўваюць прэзідэнта і, паводле расследавання, замяшаныя ў гандлі зброяй і наркотыкамі.
Асаблівую трывогу выклідаюць звесткі, што здабытае золата пад выглядам дзяржаўнай уласнасці вывозяць у абыход міжнароднага кантролю. Паводле апублікаванай інфармацыі, апошнія тры месяцы золата накіроўваюць у Беларусь — магчымы канал для далейшага перамяшчэння каштоўнага металу.
Для рэжыму у Мінску гэта не проста эканамічная гісторыя, менавіта сувязі з сеткай «Вагнера» могуць стварыць рызыкі санкцый і рэпутацыйных наступстваў.
Беларусь рызыкуе стаць звяном у брудным ланцугу, дзе вайсковая сіла, рэсурсы і ценявы бізнес ператвараюцца ў грошы і палітычны ўплыў рэжыму.
repost
⁉️Кто стоит за осенней дестабилизацией Европы
Волна протестов в Португалии, Испании, Италии, Бельгии, Австрии и Албании обнажила глубокое социальное недовольство из-за инфляции, нехватки жилья и спорных реформ. Однако синхронность уличных акций и их быстрая радикализация указывают на то, что реальные проблемы граждан используются как удобный предлог для скоординированной гибридной атаки.
Этот сценарий удивительно напоминает события в Беларуси 2020 года, где искреннее недовольство общества технологично раскачивалось и превращалось в инструмент дестабилизации.
Главным ударом этой кампании становятся ключевые страны и оплоты европейской демократии — Франция, Великобритания и Италия, оказывающие наиболее мощную поддержку Украине.
Ослабление демократических лидеров евроатлантической солидарности через социальный хаос напрямую отвечает интересам Кремля, пытающегося сместить фокус внимания с внешней безопасности на тушение внутренних пожаров, чтобы отвлечь их от поддержки Украины. Чекистский кремль стремится привести к власти пророссийских популистов, готовых отказаться от помощи Украине и отменить санкции ради «быстрого решения» экономических проблем. Таким образом, осенние беспорядки на европейских улицах являются прямой продолжением гибридной войны против Запада.
⚡️ У Літве спрабавалі падпаліць прадпрыемства з абсталяваннем Starlink, раніцай над краінай узарваўся дрон
Уначы невядомыя спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink, паведаміў прэм’ер-міністр Літвы Міндоўгас Сінкявічус. Ён звязаў інцыдэнт з гібрыднай вайной Расіі супраць Еўропы.Дзякуючы папярэджанню спецслужбаў ахову прадпрыемства ўзмацнілі, і падпал не ўдаўся.
Раніцай над паўночнай часткай Літвы ўзарваўся беспілотнік, стварыўшы пагрозу для мірнага насельніцтва, паведаміў прэзідэнт Гітанас Наўседа. Паводле папярэдніх звестак, аб’ект увайшоў у паветраную прастору Літвы з боку Польшчы.
У паветра паднялі знішчальнікі NATO, аднак аб’ект не збілі. Міністр абароны Літвы Роберт Каўнас патлумачыў, што праз складаныя ўмовы надвор’я пілоты не змаглі дакладна вызначыць, што менавіта ляціць. На месцы здарэння працуюць спецыялісты. Падобныя інцыдэнты раней адбываліся ў Польшчы і Балгарыі.
repost
⚡️В Литве упал неизвестный беспилотник
Он залетел в страну со стороны Польши. Обычно в Литву летят дроны и метеозонды с грузом сигарет из РБ
По версии рашистов, на Питер сегодня напали из Латвии😂
🔥У Санкт-Пецярбургу усю ноч атакавалі сотні дронаў стратэгічныя аб’екты
У ноч на 18 кастрычніка беспілотнікі атакавалі Санкт-Пецярбург і Ленінградскую вобласць.
💥 Паведамляецца пра пажар на Пецярбургскім нафтавым тэрмінале ў порце.
🖥️ Таксама паведамлялася пра атаку на дата-цэнтр кампаніі VK («ВКонтакте»).
⚡ Сярод цэляў называюць электрападстанцыю «Усходняя».
🌉 Пад ударам апынуўся вантовы мост на Заходнім хуткасным дыяметры.
📦 Таксама гарыць склад Ozon.
Беларус рассказал ,как в Беларуси "блатные" родственники и знакомые делают карьеру , самым бестолковым , в то время, как более умные и достойные кадры остаются незаслуженно на самых низовых рабочих местах.
Справедливо, нет конечно, но когда "рыба гниёт" с головы и ничего не делается, чего ожидать от конечно результата в системе целой страны 🤷♂
Какая работа с бестолковыми специалистами, такая и выработка🙈
repost
Тры гады таму ва Украіне была створана ініцыятыва «Беларускі цэнтр нацыянальнай памяці».
Яе заснаваў БФ «Вільна Білорусь» сумесна з жонкамі загінулых беларускіх герояў. Гэты праект не атрымлівае грантавых сродкаў і развіваецца выключна дзякуючы падтрымцы беларусаў ва Украіне.
Галоўная мэта ініцыятывы — захоўваць памяць пра ўсіх беларусаў, якія аддалі жыццё за свабоду Украіны і Беларусі, змагаючыся супраць расійскай імперыі, а таксама падтрымліваць сем’і загінулых герояў і даносіць праўду пра беларускую барацьбу за свабоду.
За гэты час былі зроблены наступныя крокі:
Перайменаваны 4 вуліцы ва Украіне ў гонар беларускіх герояў, якія загінулі з 2014 года.
Перайменаваны 3 вуліцы ў гонар нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.
Усталяваны 3 мемарыяльныя інфармацыйныя дошкі ў гонар беларускіх герояў.
Адкрыты ў Доме Вольнай Беларусі ў Львове музей, прысвечаны беларускім героям, дзе захоўваюцца асабістыя рэчы загінулых.
Створаны сайт «Беларускі Мемарыял», які змяшчае інфармацыю пра беларускіх герояў, загінулых ва Украіне.
Аказваецца падтрымка сем’ям загінулых герояў, у якіх выхоўваюцца 15 дзяцей, што пражываюць ва Украіне.
Двум беларускім героям прысвоена званне ганаровых грамадзян гарадоў.
Выстава «З Украінай у сэрцы», прысвечаная беларускім героям, была прадстаўлена ў 30 лакацыях Украіны.
Выстава «Гісторыя беларускага супраціву» была прадстаўлена ў 5 лакацыях Украіны, знаёмячы наведвальнікаў з гісторыяй беларускай барацьбы за незалежнасць.
Праведзены дзясяткі гістарычных, культурных і памятных мерапрыемстваў, прысвечаных важным датам і героям беларускай і ўкраінскай гісторыі.
Вядзецца праца над кнігай пра беларускіх герояў, якія загінулі ва Украіне. Яе мэта — захаваць гісторыі іх жыцця, барацьбы і подзвігаў, каб памяць пра гэтых людзей засталася для наступных пакаленняў.
Асобна варта падкрэсліць, што ўсе гэтыя вынікі дасягнуты беларусамі непасрэдна ва Украіне. Без грантавага фінансавання, дзякуючы ўласным намаганням, самаадданай працы і падтрымцы беларускай супольнасці.
Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай і звязаных з ім структур не падтрымалі гэтую ініцыятыву на этапе яе стварэння і за ўвесь час яе дзейнасці не бралі ўдзелу ў яе рэалізацыі. Усе пералічаныя праекты і дасягненні — вынік працы беларускіх актывістаў і валанцёраў, якія ва ўмовах вайны самастойна захоўваюць памяць пра герояў, дапамагаюць іх сем’ям і ўшаноўваюць беларускі ўклад у барацьбу за свабоду Украіны.
Працягваецца збор інфармацыі для ўвекавечвання памяці ўсіх беларускіх герояў, якія аддалі жыццё за нашу і вашу свабоду ва Украіне. Мы імкнёмся зрабіць так, каб іх подзвіг быў захаваны, а іх імёны сталі вядомыя наступным пакаленням.
Наша дзейнасць працягваецца, бо памяць пра загінулых і захаванне гісторыі — гэта наш абавязак перад мінулым і будучыняй.
Дзякуй усім, хто з намі: жонкам і сем’ям загінулых герояў, беларускім добраахвотнікам, украінскім партнёрам і ўсім, хто падтрымлівае ініцыятыву і дапамагае нам на гэтым шляху.
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
repost
😡 Трамп фактычна вызваліў Расію ад большасці санкцый, прадугледжаных законам Ліндсі Грэма
У пятніцу позна ўвечары Белы дом апублікаваў указ, паводле якога адмена абмежаванняў супраць Расіі адпавядае «нацыянальным інтарэсам ЗША». Пры гэтым закон, які прадугледжвае гэтыя санкцыі, Трамп падпісаў усяго месяц таму.
Санкцыі супраць Ірана засталіся ў сіле.
Сенатар Рычард Блументаль назваў рашэнне ганебным і баязлівым, заявіўшы, што Трамп зноў стаў на бок Пуціна і тых, хто дапамагае Крамлю весці вайну, фактычна здрадзіўшы пазіцыі Кангрэса, амерыканцаў і еўрапейскіх саюзнікаў.
«Мэта гэтага рашэння — дагадзіць Пуціну», — падкрэсліў сенатар.
Сімвалічна і тое, што ўказ апублікавалі позна ў пятніцу, калі ўвага СМІ і грамадскасці звычайна слабее.
Крамлю — паслабленне санкцый, Ірану — абмежаванні, Украіне — чарговы сігнал пра сапраўдны кошт абяцанняў Трампа.
І калі такая палітыка працягнецца, да студзеня, калі пачне працаваць новы склад Кангрэса, Крэмль можа атрымаць яшчэ не адзін падобны «падарунак».
❤️👍Аноним перевел 5,5 миллиона рублей и Артему Корбалю из Мозыря закрыли сбор
В Беларуси случилось настоящее чудо. Закрыт огромный сбор на лечение 11-летнего Артема Корбаля из Мозыря. Всего за один день на благотворительный счет поступила невероятная сумма, которая полностью покрыла остаток сбора на самый дорогой в мире препарат «Элевидис» — 2,9 миллиона долларов. Вся страна собирала деньги больше года, а финальную точку поставил неизвестный волшебник.
Мудрости про Родину и Государство 🖊🧐
https://youtu.be/hCKg727EWgs?is=3U1azilGcl_VVE1r
repost
😳 Лукашенко заявил, что Дональду Трампу не следует диктовать, кто должен возглавлять Украину.
Вопрос о руководстве страной должен решать украинский народ.Об этом заявил Лукашенко журналистам в Верхнедвинском районе.