The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.2/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 8.6 🤬 ❤ 👍
repost from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

Сёння адбыліся чарговыя заняткі курсаў беларускай мовы ў Львове! Тэмай сустрэчы сталі «фальшывыя сябры перакладчыка» — словы, падобныя ў беларускай і ўкраінскай мовах, але з рознымі значэннямі. Мы разбіралі амонімы, абмяркоўвалі лексічныя адрозненні і вучыліся пазбягаць памылак пры перакладзе. Нашы курсы — гэта не толькі вывучэнне мовы, але і магчымасць сустракацца з аднадумцамі, захоўваць родную мову і падтрымліваць беларускую супольнасць ва Украіне. Пакуль Дом Вольнай Беларусі шукае новае памяшканне, нашы сустрэчы працягваюцца дзякуючы падтрымцы неабыякавых людзей. Шчыра дзякуем Упаўнаважанаму Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрыю Лубінцу і яго камандзе за падтрымку беларускай супольнасці. Асаблівая падзяка — Тарасу Падвірнаму, прадстаўніку Упаўнаважанага ў Львоўскай вобласці, за магчымасць праводзіць заняткі ў Цэнтры абароны правоў чалавека ў Львоўскай вобласці. Запрашаем усіх далучацца да нашых курсаў і станавіцца часткай беларускай супольнасці ў Львове! Жыве беларуская мова!!

Views over time

010020030018 Oct 17:3513 Nov 16:0224918 Oct 17:35: 0 views13 Nov 16:02: 249 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
18 Oct 2026, 17:350
13 Nov 2026, 16:02249

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.