⚡️ У Літве спрабавалі падпаліць прадпрыемства з абсталяваннем Starlink, раніцай над краінай узарваўся дрон Уначы невядомыя спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink, паведаміў прэм’ер-міністр Літвы Міндоўгас Сінкявічус. Ён звязаў інцыдэнт з гібрыднай вайной Расіі супраць Еўропы.Дзякуючы папярэджанню спецслужбаў ахову прадпрыемства ўзмацнілі, і падпал не ўдаўся. Раніцай над паўночнай часткай Літвы ўзарваўся беспілотнік, стварыўшы пагрозу для мірнага насельніцтва, паведаміў прэзідэнт Гітанас Наўседа. Паводле папярэдніх звестак, аб’ект увайшоў у паветраную прастору Літвы з боку Польшчы. У паветра паднялі знішчальнікі NATO, аднак аб’ект не збілі. Міністр абароны Літвы Роберт Каўнас патлумачыў, што праз складаныя ўмовы надвор’я пілоты не змаглі дакладна вызначыць, што менавіта ляціць. На месцы здарэння працуюць спецыялісты. Падобныя інцыдэнты раней адбываліся ў Польшчы і Балгарыі.
The Бульба
Subscribers
1.8K
+0 24h
Reach per post (ERR)
18.1%317 avg views
Posting
6.2/day
last 4 hours ago
Reactions per 1K views
8.6
🤬 ❤ 👍
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 18 Oct 2026, 11:54 | 0 |
| 13 Nov 2026, 16:02 | 226 |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.