The Бульба

@thebulbaa · active

Subscribers 1.8K tracking since 13 Nov
Reach per post (ERR) 18.1%316 avg views
Posting 6.5/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 8.8 🤬 ❤ 👍
viral · 8.6× typical

😡Беларуская сцежка афрыканскага золата «Вагнера» Пасля гібелі Яўгена Прыгожына яго сын Павел пераняў афрыканскую імперыю «Вагнера», якая, паводле The Wall Street Journal, прыносіць больш за $400 млн штогод. У Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы найміты кантралююць залатыя прыліі, ахоўваюць прэзідэнта і, паводле расследавання, замяшаныя ў гандлі зброяй і наркотыкамі. Асаблівую трывогу выклідаюць звесткі, што здабытае золата пад выглядам дзяржаўнай уласнасці вывозяць у абыход міжнароднага кантролю. Паводле апублікаванай інфармацыі, апошнія тры месяцы золата накіроўваюць у Беларусь — магчымы канал для далейшага перамяшчэння каштоўнага металу. Для рэжыму у Мінску гэта не проста эканамічная гісторыя, менавіта сувязі з сеткай «Вагнера» могуць стварыць рызыкі санкцый і рэпутацыйных наступстваў. Беларусь рызыкуе стаць звяном у брудным ланцугу, дзе вайсковая сіла, рэсурсы і ценявы бізнес ператвараюцца ў грошы і палітычны ўплыў рэжыму.

Views over time

01K2K3K18 Oct 13:2013 Nov 16:022.3K18 Oct 13:20: 0 views13 Nov 16:02: 2,310 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
18 Oct 2026, 13:200
13 Nov 2026, 16:022.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)