Канал, нетронутый лукашистской пропагандой. Здесь показывают весь треш, который происходит в нашей стране по вине ОДНОГО таракана.
Чат: https://t.me/+k9uKx4khfuhiMGU5
Связь: @ivan_nester
Почта: thebulbaa@protonmail.com
Subscribers1.8K +0 24h
Reach per post (ERR)18.1%317 avg views
Posting6.2/daylast 6 hours ago
Reactions per 1K views8.7🤬 ❤ 👍
Беларусы — другія сярод замежных інвестараў у ІТ-сектар Польшчы
Паводле дадзеных польскага аналітычнага цэнтра COIG, у ліпені ў Польшчы працавалі 544 ІТ-кампаніі з беларускім капіталам. Гаворка ідзе пра кампаніі, зарэгістраваныя ў катэгорыі PKD 62 — ІТ-паслугі, распрацоўка праграмнага забеспячэння і кансалтынг.
Беларусь заняла другое месца сярод замежных краін па колькасці такіх кампаній, саступіўшы толькі Украіне — 1043.
На трэцім месцы — Германія з 404 кампаніямі, далей ЗША — 350 і Вялікабрытанія — 331.
Беларускі капітал прадстаўлены ў польскім ІТ-сектары больш чым у пяць разоў мацней, чым расійскі — 99 кампаній.
Лічбы паказваюць, што беларусы працягваюць актыўна развіваць бізнес і ствараць працоўныя месцы ў Польшчы. Нягледзячы на вымушаную эміграцыю, беларускія прадпрымальнікі становяцца прыкметнай часткай польскай эканомікі.
edited
Лукашысцка-маскоўская акупацыя: суды як прылада знішчэння нацыі
Крэмлёўскі халуй Краснов і мінскі катавал Швед інтэгруюць не судовую сістэму, а кайданы для беларусаў.
Заяўленае «агульнае будучыня» і новыя саветы па «правасуддзі» — гэта толькі легалізацыя русіфікацыі ды імперскага тэрору.
Пакуль яны будуюць чыгунку да Масквы, каб лягчэй вывесці прадукцыю і рэсурсы з захопленых тэрыторый, нашыя краіны пераўтвораць у калоніі.
Сапраўднае «правасуддзе» імперыі — гэта рэпрэсіі, знішчэнне роднай мовы, лагеры для патрыётаў і вайна супраць свабоднага свету.
Для імперскага цэнтра і Лукашэнкі, і Пуціна няма асобных беларускага і ўкраінскага народаў — для іх існуе толькі адзіны акупаваны рэсурс.
Змаганне за вольную Беларусь і незалежную Украіну — гэта адзіны фронт супраць гібрыднага аншлюсу і маскоўскага чарвівага саюза.
Толькі разбураючы гэтыя імперскія палацы і «каардынацыйныя саветы», мы вернем сваім народам сапраўдную незалежнасць і годнасць.
🚨 У Мінску спецназ «вызваляў» хакейны матч ад тэрарыстаў
У «Чыжоўка-Арэне» падчас вучэнняў «Еўразія-Антытэрар — 2026» адпрацоўвалі захоп і вызваленне закладнікаў.
Паводле сцэнару, тэрарысты адкрылі агонь па заўзятарах і спартоўцах. У вучэннях удзельнічаюць спецпадраздзяленні Беларусі, Расіі, Кітая, Ірана, Казахстана і Узбекістана. Іран нават накіраваў у Беларусь атрад спецназу КСІР.
Судзячы з відэа, беларускі «план выратавання» выглядае даволі своеасабліва: узброеныя сілавікі масава ўрываюцца на арэну з розных уваходаў і адкрываюць агонь..
Відовішчна — але пытанне, як пры такім сцэнары адрозніць тэрарыста ад закладніка, застаецца адкрытым.
Асобна адпрацоўвалі нейтралізацыю ўзброеных груп, якія нібыта перасякаюць мяжу па вадзе з выкарыстаннем БЛА і безэкіпажных катэраў.
repost
Калі можаце, дапамагайце таксама ўкраінскім валанцёрам ,якія ратуюць жывёл і развозяць іх па ўсім свеце да старых і новых сем’яў .
Валанцёрам вельмі патрэбна дапамагаць у розных краінах . Вось і зараз мая сям'я дапамагае ім ,пакуль частку жывёл вязуць ў Германію, Фінляндыю, а потым Гішпанію, Францыю.
Вось яны: https://www.facebook.com/share/r/19YmPy68cN/
https://www.facebook.com/share/r/1EErHnAf72/
https://www.facebook.com/share/r/1PBbbH4p9o/
З жывёламі пакуль іх вязуць не хочуць размяшчаць у атэлях, жывёлы напужаны і стомленыя ў дарозе. Вы можаце звязацца з украінскімі валанцёрамі і прапанаваць сваю дапамогу, любую. Прытуліць на день, пакарміць , напаіць і даць памыцца. Простыя рэчы, але якія не робяцца без добрых і неабыякавых людзей.
З добрага , гэта тое што амаль ўсіх жывёл на здымках чакаюць свае гаспадары і нават лабрадора ,якому 12 год , яго вельмі чакае ў Гішпаніі пераехаўшая з-за вайны свая родная сям'я.
З верай і дабром, жывецца ўсім лягчэй❤️
#Гавораць_беларусы
🎤 Добрага дня ўсім добрым людзям!
Пакуль адны забіваюць, другія ратуюць. І тым, хто ратуе, патрэбна дапамога ад людзей з шчырымі сэрцамі, каму баліць гэтая вайна і неабыякава да лёсаў грамадзян, перасяленцаў, забітых і іх застаўшыхся жывёл.
Мы, беларуская сям’я, ва ў міграцыі з 20-га. Самі з нуля станавіліся на ногі ў чужым краі і ведаем, як можна за дзве гадзіны прыняць рашэнне — з’ехаць са свайго роднага дому, пакінуўшы сваіх жывёл, бо дакументаў не было і мы не збіраліся з’язджаць.Помятаем тое адчуванне, як шкада пакідаць сваіх маленькіх членаў сям’і, якія нас любілі і сумавалі па нас.
Калі трохі ў міграцыі сталі на ногі, убачылі ініцыятыву ўкраінскіх вайскоўцаў-валанцёраў, што ратуюць жывёл, уцякаючых ад вайны і загінуўшых з самых чырвоных зон, дзе рускія сцерлі гарады і вёскі, таму мы звязаліся з імі і ўзялі сабаку.
Ён быў доўгі час напужаны, еў па начах толькі і любіў сала, мабыць, вайскоўцы яго кармілі.
Вайна не спыняецца, рашысты руйнуюць усё жывое, і жывёл не становіцца менш.
edited
Нам часта задаюць пытанне: чаму беларуская супольнасць ва Украіне не звяртаецца па дапамогу да офіса Святланы Ціханоўскай і іншых структур беларускіх дэмакратычных сіл у Еўропе для падтрымкі Дома Вольнай Беларусі, музея беларускіх герояў, мемарыяльных праектаў і грамадскіх ініцыятыў ва Украіне?
Адкажам адкрыта.
У 2023 годзе разам з жонкамі загінулых беларускіх герояў мы стварылі Беларускі цэнтр нацыянальнай памяці ва Украіне. Мы звярнуліся да Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл не па фінансаванне. Мы прасілі падтрымкі самой ініцыятывы, мэтай якой было захаванне памяці беларускіх герояў, дапамога іх сем’ям і фармаванне беларускай нацыянальнай памяці ва ўмовах вайны.
Мы звярталіся непасрэдна да кіраўніцтва Офіса Святланы Ціханоўскай. Аднак ні перамовы з Франакам Вячоркам, ні з адным з кіраўнікоў офіса Аляксандрам Добравольскім не прывялі да рэальнай падтрымкі гэтай ініцыятывы. Праект, прысвечаны захаванню памяці беларускіх герояў і падтрымцы іх сем’яў, так і не атрымаў падтрымкі з боку беларускіх дэмакратычных структур.
Менавіта тады мы зрабілі важную выснову, якая з цягам часу толькі пацвердзілася: значная частка беларускіх палітычных структур за мяжой схільная канцэнтравацца перадусім на праектах, якія знаходзяцца ў межах іх уласных прыярытэтаў і сістэмы каардынацыі. Самастойныя ініцыятывы, нават калі яны маюць агульнанацыянальнае значэнне, часта застаюцца па-за фокусам іх увагі.
Тым часам беларуская супольнасць ва Украіне без іх удзелу стварыла музей прысвечаны беларускім Героям, арганізавала дзясяткі выстаў па ўсёй краіне, рэалізавала мемарыяльныя праекты, дапамагала сем’ям загінулых добраахвотнікаў, збірала і захоўвала гісторыю ўдзелу беларусаў у абароне Украіны, дамагалася ўшанавання беларускіх герояў на дзяржаўным і мясцовым узроўнях.
Гэта была не палітычная дзейнасць. Гэта была праца дзеля нацыянальнай памяці.
Таму асабліва паказальна, што людзі і структуры, якія рэгулярна заяўляюць пра прадстаўніцтва інтарэсаў усіх беларусаў, так і не знайшлі магчымасці падтрымаць беларусаў ва Украіне — тых, хто ваюе, працуе, губляе блізкіх і нясе на сабе цяжар гэтай вайны.
Сёння, калі Дом Вольнай Беларусі ў Львове быў вымушаны пакінуць памяшканне, у якім былі створаны музей беларускіх герояў, беларуская школа, грамадская прастора і пляцоўка для беларускай супольнасці,гэта таксама не выклікала прыкметнай зацікаўленасці з боку тых структур, якія прэтэндуюць на ролю агульнанацыянальнага прадстаўніцтва.
Гэта не крыўда і не расчараванне. Гэта канстатацыя факту.
За апошнія гады стала відавочна, што паміж беларускай палітычнай эміграцыяй у Еўропе і беларускай супольнасцю ва Украіне сфармаваліся дзве розныя рэальнасці.
У адной рэальнасці гучаць правільныя словы пра нацыянальныя каштоўнасці, герояў і будучыню Беларусі, праводзяцца канферэнцыі, форумы і дыскусіі пра лёс краіны.
У другой — беларускія добраахвотнікі аддаюць жыццё за свабоду, іх сем’і застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі, а захаванне памяці пра герояў трымаецца выключна на намаганнях валанцёраў, актывістаў і неабыякавых людзей.
Менавіта таму мы больш не чакаем дапамогі ад палітычных офісаў і структур.
Мы разлічваем на ўласныя сілы, на беларускую супольнасць ва Украіне і на тых людзей, для якіх памяць пра беларускіх герояў — гэта не элемент палітычнай рыторыкі, а маральны абавязак.
Бо нацыя вызначаецца не толькі тымі, хто выступае ад яе імя. Найперш яна вызначаецца тымі, хто ў самыя цяжкія часы бярэ на сябе адказнасць і дзейнічае.
І гісторыя заўсёды ацэньвае не словы, а справы.
Вільна Білорусь
🕹Литва усиливает границу с Калининградской областью после инцидента на границе Латвии и Беларуси и сообщений о мобилизации в РФ
😭В Прилуках сегодня после атаки рашистов погибли 18 человек , 55 получили разной степени травмы.
В Прилуках после попадания русской ракеты под завалами погибли 4 ребенка , трем из них был 1 годик четвертому 8 лет .
🔥Сухопутный коридор в оккупированный Крым после роботы украинских дронов
Зянон Пазьняк з паплечнікамі наведаў ва Ўкраіне магілы беларускіх герояў
Зянон Пазьняк разам з сябрамі Вольнай Беларусі наведаў месцы пахаваньня беларусаў, якія загінулі, абараняючы Ўкраіну.
"Ва Украіне бачыш, як пакрываецца яна магіламі загінулых патрыётаў. Там, над пахаваньнямі ваяроў, веюцца нацыянальныя сьцягі. Шмат сьцягоў.
Едучы па вуліцы Стэцэнка ў Кіеве, мінаем такія могілкі. Сярод мора ўкраінскіх колераў мільгнуў Бел-Чырвона-Белы сьцяг. Пад ім магіла загінулага беларуса М. пазыўны "Газ" (фота 1, 2. Загінуў 30.11.2024 у 25 гадоў). Над магіламі ўсюды фатаграфіі маладых хлопцаў, што аддалі жыцьцё за Украіну" — піша Пазьняк.
"У Браварах (пад Кіевам) на могілках палошчуцца пад ветрам сьцягі памяці. Іх шмат. Сярод іх тут таксама наш Беларускі Сьцяг. Пад ім малады хлапец з адкрытым абліччам і разумнымі вачама. Гэта Аляксандар Новік (загінуў ў 22 гады 20.01.2025.) – таленавітая надзея беларускай матэматычнай навукі, юнак выключных здольнасьцяў"
Таксама Зянон Пазьняк наведаў Машчун — месца памяці тысячаў ваяроў. На ім знаходзіцца магіла беларускага героя Аляксея Скоблі. Акрамя гэтага быў наведаны Лук’янаўскі мэмарыяльны запаведнік, дзе пахаваныя «Менск» і маладая беларуска Зайцава, а таксама месца гібелі Міхася Жызьнеўскага на Майдане.
"Тут таксама веецца наш Беларускі сьцяг. Ёсьць фатаграфіі загінулых беларусаў і імітацыя пахаваньня ў нацыянальных бел-чырвона-балых колерах. А вакол умоўнай магілы мноства малых беларускіх сьцяжкоў. Кожны сьцяжок ў памяць ваяра, і на кожным сьцяжку напісана імя загінулага".
Пазьняк завяршае свой расповед словамі:
"Памяць пра герояў жыве цяпер і будзе жыць заўсёды, пакуль будуць стаяць вольная Украіна і вольная Беларусь".
repost
⚡️Невядомыя ў масках сёння перайшлі мяжу: на беларуска-латвійскай мяжы ўзнікла новая небяспечная эскалацыя
На беларуска-латвійскай мяжы 6 кастрычніка адбылася сітуацыя, якая ўжо выходзіць за рамкі звычайнага міграцыйнага крызісу. Паводле інфармацыі міністра ўнутраных спраў Латвіі Яніса Домбравы, латвійскія вайскоўцы спынілі спробу групы з каля 20 нелегальных мігрантаў перайсці мяжу. Пры гэтым з беларускага боку іх суправаджалі ўзброеныя людзі, якія паводзілі сябе агрэсіўна, пагражалі латвійскім вайскоўцам і фактычна падганялі мігрантаў у бок Латвіі.
Але найбольш трывожным стаў наступны эпізод. Праз некалькі гадзін людзі ў масках ужо самі апынуліся на тэрыторыі Латвіі. Паводле паведамлення латвійскага боку, яны пашкодзілі размеркавальную шафу і скралі камеры назірання, пасля чаго паспелі вярнуцца на тэрыторыю Беларусі да прыбыцця латвійскіх памежнікаў.
Гэта прынцыпова іншы ўзровень пагрозы. Калі раней міграцыйны крызіс выкарыстоўваўся як інструмент ціску на Латвію, Літву і Польшчу, то цяпер гаворка ідзе пра ўзброеную правакацыю, пагрозы вайскоўцам і незаконнае пранікненне на тэрыторыю краіны NATO.
Латвія ўжо некалькі месяцаў разглядае сітуацыю на ўсходняй мяжы як гібрыдную пагрозу. У жніўні ўлады запусцілі спецыяльную аперацыю VILKATIS, у якой разам працуюць памежнікі, паліцыя, Нацыянальныя ўзброеныя сілы і службы бяспекі. Прычым 6 кастрычніка ўрад Латвіі прыняў рашэнне працягнуць гэтую аперацыю да канца 2026 года. Паводле латвійскіх уладаў, сёлета ўжо больш за 9900 чалавек спрабавалі незаконна перасекчы беларуска-латвійскую мяжу.
Асабліва важна, што Латвія цяпер сутыкаецца не толькі з праблемай незаконнай міграцыі. Узмацненне мяжы звязана таксама з рызыкай пранікнення людзей, якія могуць выкарыстоўваць міграцыйныя маршруты для разведвальнай або дыверсійнай дзейнасці. Раней латвійскія службы паведамлялі і пра затрыманне людзей, якіх падазраюць у зборы інфармацыі для расійскай ваеннай разведкі ГРУ.
Рашысты зноў знайшлі «нацыстаў» у краінах Балтыі і загаварылі пра неабходнасць абараняць «інтарэсы» Расіі ў Літве, Латвіі і Эстоніі.
Знаёмыя словы, праўда?
Спачатку — «нацысты», потым — «пагроза рускім», а далей — размовы пра «абарону» і права ўмяшацца ў справы суседніх дзяржаў.
Мы ўжо бачылі, да чаго прыводзіць такая рыторыка. І вельмі важна не чакаць наступнага кроку, каб зразумець, што адбываецца.
🔥В Сочи был взорван нефтяной танкер.
В Подмосковье сегодня были атакованы фуры, работавшие в интересах российской армии и перевозившие военные грузы 😏🕹🔥
⁉️Можно ли в Минске найти квартиру за 25 000 $
На Гомельском химзаводе сегодня произошла утечка аммиака. Люди не пострадали, причины случившегося выясняются.