The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 8.7 🤬 ❤ 👍
repost from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Зянон Пазьняк з паплечнікамі наведаў ва Ўкраіне магілы беларускіх герояў Зянон Пазьняк разам з сябрамі Вольнай Беларусі наведаў месцы пахаваньня беларусаў, якія загінулі, абараняючы Ўкраіну. "Ва Украіне бачыш, як пакрываецца яна магіламі загінулых патрыётаў. Там, над пахаваньнямі ваяроў, веюцца нацыянальныя сьцягі. Шмат сьцягоў. Едучы па вуліцы Стэцэнка ў Кіеве, мінаем такія могілкі. Сярод мора ўкраінскіх колераў мільгнуў Бел-Чырвона-Белы сьцяг. Пад ім магіла загінулага беларуса М. пазыўны "Газ" (фота 1, 2. Загінуў 30.11.2024 у 25 гадоў). Над магіламі ўсюды фатаграфіі маладых хлопцаў, што аддалі жыцьцё за Украіну" — піша Пазьняк. "У Браварах (пад Кіевам) на могілках палошчуцца пад ветрам сьцягі памяці. Іх шмат. Сярод іх тут таксама наш Беларускі Сьцяг. Пад ім малады хлапец з адкрытым абліччам і разумнымі вачама. Гэта Аляксандар Новік (загінуў ў 22 гады 20.01.2025.) – таленавітая надзея беларускай матэматычнай навукі, юнак выключных здольнасьцяў" Таксама Зянон Пазьняк наведаў Машчун — месца памяці тысячаў ваяроў. На ім знаходзіцца магіла беларускага героя Аляксея Скоблі. Акрамя гэтага быў наведаны Лук’янаўскі мэмарыяльны запаведнік, дзе пахаваныя «Менск» і маладая беларуска Зайцава, а таксама месца гібелі Міхася Жызьнеўскага на Майдане. "Тут таксама веецца наш Беларускі сьцяг. Ёсьць фатаграфіі загінулых беларусаў і імітацыя пахаваньня ў нацыянальных бел-чырвона-балых колерах. А вакол умоўнай магілы мноства малых беларускіх сьцяжкоў. Кожны сьцяжок ў памяць ваяра, і на кожным сьцяжку напісана імя загінулага". Пазьняк завяршае свой расповед словамі: "Памяць пра герояў жыве цяпер і будзе жыць заўсёды, пакуль будуць стаяць вольная Украіна і вольная Беларусь".

Views over time

01002003007 Oct 10:2713 Nov 16:022887 Oct 10:27: 0 views13 Nov 16:02: 288 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Oct 2026, 10:270
13 Nov 2026, 16:02288

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.