🚨 У Мінску спецназ «вызваляў» хакейны матч ад тэрарыстаў У «Чыжоўка-Арэне» падчас вучэнняў «Еўразія-Антытэрар — 2026» адпрацоўвалі захоп і вызваленне закладнікаў. Паводле сцэнару, тэрарысты адкрылі агонь па заўзятарах і спартоўцах. У вучэннях удзельнічаюць спецпадраздзяленні Беларусі, Расіі, Кітая, Ірана, Казахстана і Узбекістана. Іран нават накіраваў у Беларусь атрад спецназу КСІР. Судзячы з відэа, беларускі «план выратавання» выглядае даволі своеасабліва: узброеныя сілавікі масава ўрываюцца на арэну з розных уваходаў і адкрываюць агонь.. Відовішчна — але пытанне, як пры такім сцэнары адрозніць тэрарыста ад закладніка, застаецца адкрытым. Асобна адпрацоўвалі нейтралізацыю ўзброеных груп, якія нібыта перасякаюць мяжу па вадзе з выкарыстаннем БЛА і безэкіпажных катэраў.