The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 8.7 🤬 ❤ 👍

Беларусы — другія сярод замежных інвестараў у ІТ-сектар Польшчы Паводле дадзеных польскага аналітычнага цэнтра COIG, у ліпені ў Польшчы працавалі 544 ІТ-кампаніі з беларускім капіталам. Гаворка ідзе пра кампаніі, зарэгістраваныя ў катэгорыі PKD 62 — ІТ-паслугі, распрацоўка праграмнага забеспячэння і кансалтынг. Беларусь заняла другое месца сярод замежных краін па колькасці такіх кампаній, саступіўшы толькі Украіне — 1043. На трэцім месцы — Германія з 404 кампаніямі, далей ЗША — 350 і Вялікабрытанія — 331. Беларускі капітал прадстаўлены ў польскім ІТ-сектары больш чым у пяць разоў мацней, чым расійскі — 99 кампаній. Лічбы паказваюць, што беларусы працягваюць актыўна развіваць бізнес і ствараць працоўныя месцы ў Польшчы. Нягледзячы на вымушаную эміграцыю, беларускія прадпрымальнікі становяцца прыкметнай часткай польскай эканомікі.

Views over time

01002003008 Oct 17:0213 Nov 16:022888 Oct 17:02: 0 views13 Nov 16:02: 288 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Oct 2026, 17:020
13 Nov 2026, 16:02288

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.