The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Канал, нетронутый лукашистской пропагандой. Здесь показывают весь треш, который происходит в нашей стране по вине ОДНОГО таракана. Чат: https://t.me/+k9uKx4khfuhiMGU5 Связь: @ivan_nester Почта: thebulbaa@protonmail.com

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.2/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 8.7 🤬 ❤ 👍
  1. edited

    У Беларусь прыдуць першыя замаразкі. Краіна знаходзіцца пад уплывам сібірскага антыцыклону. Удзень тэмпература ўсё яшчэ будзе вышэй за норму. Але з 2 па 4 кастрычніка ўначы магчыма да 0... -2°С. Таксама сіноптыкі папярэджваюць пра начныя туманы.

  2. 🚨 У Польшчы сёння абвясцілі паветраную трывогу праз актыўнасць рэактыўнага «Шахеда». Паводле маніторынгавых каналаў, беспілотнік дасягнуў раёна пункта пропуску «Ягодзін» на ўкраінска-польскай мяжы. Пасля гэтага дрон знік з радараў. Інфармацыя пра магчымае траплянне непасрэдна ў пункт пропуску пакуль не пацверджаная. Сітуацыя застаецца на кантролі адпаведных службаў.

  3. repost

    ❗️Реактивный ударный БПЛА "Герань-5" вылетел со стороны Украины в сторону Бреста Есть угроза падения с детонацией.

  4. repost

    🕹Беспілётнік упаў на ўкраінскім баку мяжы з Польшчай, у раёне пункту пропуску «Ягодзін», - паведамляюць маніторынгавыя каналы.

  5. ⚖️ Пяць беларускіх добраахвотнікаў палка Кастуся Каліноўскага завочна асудзілі на тэрміны ад 12 да 20 гадоў калоніі. Прысуд 14 верасня вынес Мінскі гарадскі суд. Юрыя Макітава асудзілі на 20 гадоў, Крысціну Станкевіч, Міхаіла Чупрынскага, Мікалая Бойку і былую палітзняволеную Наталлю Нікіціну — на 12 гадоў кожнага. Таксама суд прызначыў штрафы ад 500 да 1500 базавых велічынь — ад 22 500 да 67 500 рублёў. Ім выставілі абвінавачанні, у тым ліку ва ўдзеле ў «злачыннай арганізацыі», змове з мэтай захопу ўлады, удзеле ва ўзброеным канфлікце за мяжой, садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

  6. +2

    ⚡️ У Кіеве гарыць будынак Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Будынак Нацыянальнай акадэміі навук Украіны ў Кіеве загарэўся пасьля расейскага ўдару беспілётнікам «Герань-5».

  7. repost

    Беларусско-украинский волонтерский центр «Сустрэча» запускает сбор помощи для украинских военных и гражданских. Идея сбора простая: один беларус за границей — один евро. Также можно добавить еще по одному евро за каждого близкого человека, который живет в Беларуси, поддерживает Украину, но не может присоединиться к этому сбору. Как говорится на сайте сбора, после его завершения будет опубликован полный отчет об использовании средств. В целях безопасности пожертвования принимаются только с карт беларусов, находящихся за границей. https://dapamoga.org/be/donations/support-ukraine

  8. repost

    ⚠️ Усходні кірунак становіцца небяспечнейшым Сілы абароны Украіны пашыраюць атакі на чыгуначную інфраструктуру Расіі ў адказ на ўдары па ўкраінскай чыгунцы. Пад пагрозай апынуліся і раёны стыку сетак РЖД з Беларускай чыгункай. На фоне эскалацыі вайны паездкі з Беларусі ў Расію цягнікамі могуць несці дадатковыя рызыкі. Таму перад такой паездкай варта ўлічваць сітуацыю з бяспекай і магчымыя перабоі ў руху. Асабліва цяпер важна не ігнараваць папярэджанні і ацэньваць неабходнасць кожнай паездкі.

  9. 🦬 Зубр-фест: сімвал Беларусі — на талерцы? У Белавежскай пушчы на «Зубр-фесце» гасцям прапануюць паспрабаваць стравы з мяса зубра — жывёлы, якая стала адным з сімвалаў беларускай прыроды. Выглядае гэта асабліва цынічна, бо яшчэ ўчора зубра паказвалі як гонар пушчы, а сёння яго прапануюць есці на святочным фестывалі. Няўжо для такога мерапрыемства не знайшлося іншых страў, акрамя як ператварыць нацыянальны сімвал у гастранамічную забаўку? Прырода — не рэстараннае меню. 🦬

  10. 🇱🇻 Латвія пазбаўляе зброі грамадзян з беларускім і расійскім грамадзянствам Парламент Латвіі ўвёў новыя абмежаванні на валоданне зброяй для грамадзян краіны, якія адначасова маюць грамадзянства Беларусі або Расіі. Новыя нормы прадугледжваюць забарону на атрыманне дазволаў на набыццё, захоўванне і нашэнне агнястрэльнай і магутнай пнеўматычнай зброі, а таксама на яе калекцыянаванне; ужо выдадзеныя дазволы таксама могуць быць ануляваныя. Для асобаў, якія ўжо маюць такія дазволы, прадугледжаны пераходны перыяд да 1 снежня 2026 года. І гэта не першае рашэнне Латвіі, якое закранае грамадзян Беларусі: Рыгa ўжо ўводзіла абмежаванні ў сферы бяспекі, міграцыі і эканамічных сувязяў з Беларуссю, спасылаючыся на рызыкі, звязаныя з расійскай агрэсіяй і ўдзелам беларускага рэжыму ў ёй. Пры гэтым новыя правілы тычацца менавіта грамадзян Латвіі з падвойным грамадзянствам, а не ўсіх беларусаў, якія жывуць у краіне. Латвійскія ўлады абгрунтоўваюць падобныя меры нацыянальнай бяспекай на фоне вайны Расіі супраць Украіны і ўзмацнення гібрыдных пагроз у рэгіёне.

  11. repost

    🚆🔥 Цягнік Анапа — Мінск затрымаўся праз пашкоджанне чыгункі ў Брянскай вобласці. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў губернатара рэгіёну Ягор Кавальчук. Пашкоджаны ўчастак знаходзіцца ў Унецкім раёне, рух на ім часова абмежавалі.Таксама спыняліся грузавыя цягнікі і быў адменены прыгарадны маршрут Унеча — Почап. Акрамя таго, затрымаліся пасажырскія цягнікі №85 Масква — Навазыбкаў і №489 Анапа — Мінск.

  12. repost

    ⚡️росія продовжує кампанію із залякування країн Балтії війною та ядерним ударом. ▫️Державне російське інформагентство «РИА Новости», що є одним із рупорів пропаганди кремля, опублікувало колонку «росію чекає ще одна «сво». Вона буде дуже короткою». ▫️Публікація містить прямі погрози Литві ядерним ударом у відповідь на рішення скасувати заборону на розміщення в країні ядерної зброї. ✅ Хоча цю публікацію розмістили як особисту думку журналіста, а після розголосу в медіа — видалили, навіть тимчасова поява подібного матеріалу на одному з головних державних ресурсів рф свідчить, що висловлена автором погроза є елементом офіційної комунікації кремля. ❗️На тлі нарощення гібридних операцій та диверсій у країнах ЄС кремль одночасно посилює рівень погроз і пропаганди страху. Мета таких дій рф — провокувати панічні настрої в країнах Балтії, дестабілізувати ЄС і зменшити підтримку України. 🪽 Центр протидії дезінформації

  13. edited

    Беларус з Ляхавічаў знік праз тры дні пасля адпраўкі на вайну ва Украіну 36-гадовы Мікалай Анціпаў з Ляхавічаў падпісаў кантракт з расійскай арміяй і праходзіў падрыхтоўку ў танкавым падраздзяленні. Яго першае баявое заданне пачалося 29 жніўня, а праз тры дні Мікалая прызналі зніклым без вестак. Сястра Таццяна спрабуе высветліць, што адбылося з братам, і збірае неабходныя дакументы. Цяпер яна плануе звярнуцца ў пракуратуру, каб атрымаць інфармацыю пра яго лёс.

  14. edited

    Дональд Трамп канчаткова ўхваліў перадачу Украіне ліцэнзій на вытворчасць ракет-перахопнікаў для зенітных ракетных комплексаў Patriot — Forbes Ukraine. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў журналістам у WhatsApp. Паводле яго слоў, рашэнне ўжо прынятае і адкрывае магчымасць для вытворчасці такіх ракет ва Украіне.

  15. Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту праз кантрабандныя метэазонды Літва выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі праз запуск з беларускай тэрыторыі паветраных шароў з кантрабандай. Інцыдэнт у ноч на 22 верасня стварыў пагрозу для грамадзянскай авіяцыі, таму Вільнюс часова абмяжоўваў палёты. Літоўскія ўлады лічаць, што такія выпадкі набываюць сістэматычны характар і пагражаюць нацыянальнай бяспецы. Ад Мінска патрабуюць спыніць кантрабандныя запускі і забяспечыць кантроль на мяжы. У выпадку новых інцыдэнтаў Літва папярэдзіла пра магчымыя «дадатковыя меры».

  16. Older posts