The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.2/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 8.7 🤬 ❤ 👍

🇱🇻 Латвія пазбаўляе зброі грамадзян з беларускім і расійскім грамадзянствам Парламент Латвіі ўвёў новыя абмежаванні на валоданне зброяй для грамадзян краіны, якія адначасова маюць грамадзянства Беларусі або Расіі. Новыя нормы прадугледжваюць забарону на атрыманне дазволаў на набыццё, захоўванне і нашэнне агнястрэльнай і магутнай пнеўматычнай зброі, а таксама на яе калекцыянаванне; ужо выдадзеныя дазволы таксама могуць быць ануляваныя. Для асобаў, якія ўжо маюць такія дазволы, прадугледжаны пераходны перыяд да 1 снежня 2026 года. І гэта не першае рашэнне Латвіі, якое закранае грамадзян Беларусі: Рыгa ўжо ўводзіла абмежаванні ў сферы бяспекі, міграцыі і эканамічных сувязяў з Беларуссю, спасылаючыся на рызыкі, звязаныя з расійскай агрэсіяй і ўдзелам беларускага рэжыму ў ёй. Пры гэтым новыя правілы тычацца менавіта грамадзян Латвіі з падвойным грамадзянствам, а не ўсіх беларусаў, якія жывуць у краіне. Латвійскія ўлады абгрунтоўваюць падобныя меры нацыянальнай бяспекай на фоне вайны Расіі супраць Украіны і ўзмацнення гібрыдных пагроз у рэгіёне.

Views over time

010020030040028 Sep 07:5013 Nov 16:0233828 Sep 07:50: 0 views13 Nov 16:02: 338 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
28 Sep 2026, 07:500
13 Nov 2026, 16:02338

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.