⚖️ Пяць беларускіх добраахвотнікаў палка Кастуся Каліноўскага завочна асудзілі на тэрміны ад 12 да 20 гадоў калоніі. Прысуд 14 верасня вынес Мінскі гарадскі суд. Юрыя Макітава асудзілі на 20 гадоў, Крысціну Станкевіч, Міхаіла Чупрынскага, Мікалая Бойку і былую палітзняволеную Наталлю Нікіціну — на 12 гадоў кожнага. Таксама суд прызначыў штрафы ад 500 да 1500 базавых велічынь — ад 22 500 да 67 500 рублёў. Ім выставілі абвінавачанні, у тым ліку ва ўдзеле ў «злачыннай арганізацыі», змове з мэтай захопу ўлады, удзеле ва ўзброеным канфлікце за мяжой, садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».