Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту праз кантрабандныя метэазонды Літва выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі праз запуск з беларускай тэрыторыі паветраных шароў з кантрабандай. Інцыдэнт у ноч на 22 верасня стварыў пагрозу для грамадзянскай авіяцыі, таму Вільнюс часова абмяжоўваў палёты. Літоўскія ўлады лічаць, што такія выпадкі набываюць сістэматычны характар і пагражаюць нацыянальнай бяспецы. Ад Мінска патрабуюць спыніць кантрабандныя запускі і забяспечыць кантроль на мяжы. У выпадку новых інцыдэнтаў Літва папярэдзіла пра магчымыя «дадатковыя меры».