Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
edited

За тыдзень у міліцыю паступіла больш за 1,9 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў За мінулыя суткі ў міліцыю паступіла каля ста паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў. Міністэрства ўнутраных спраў традыцыйна заявіла, што "пераважная большасць злачынстваў прадухіленая". Зарэгістравана "два злачынствы, учыненыя з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій". Праведзены "Позіркам" аналіз штодзённых зводак МУС паказаў, што з 2 да 8 лістапада ў міліцыю паступіла больш за 1,9 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана 13 кур'ераў, у дваіх з іх канфіскавана 160 тыс. рублёў. ☝️Паводле звестак Следчага камітэта, у 2025 годзе кожнае трэцяе злачынства ў Беларусі было ўчыненае з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, за дзевяць месяцаў 2026-га доля такіх злачынстваў склала 35%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com

Views over time

01002003004009 Nov 07:0512 Nov 01:433249 Nov 07:05: 0 views12 Nov 01:43: 324 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Nov 2026, 07:050
12 Nov 2026, 01:43324

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.