Лукашэнка выказаў спачуванне “народу Польшчы” ў сувязі з тэрактам у Кракаве Аб гэтым паведаміла прэс-служба палітыка. “У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб тэрарыстычным акце ў Кракаве 7 лістапада, ахвярамі якога сталі як грамадзяне Польшчы, так і шэрагу іншых краін. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама шчырыя спачуванні ўсяму польскаму народу“, — гаворыцца ў спачуванні, якое з’явілася на наступны дзень пасля інцыдэнту. На які адрас адпраўлены дэперсаналізаваны тэкст, не ўдакладняецца. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 gazetakrakowska.pl