👁🗨 Ад “Алё, мама” да званкоў з “міліцыі”: як тэлефонныя ашуканцы навучыліся падманваць людзей Тэлефоннае махлярства даўно перарасло ўзровень кустарных званкоў. Сёння гэта транснацыянальная індустрыя з кол-цэнтрамі, тэхналогіямі падмены нумароў і жорсткімі псіхалагічнымі схемамі. Ашуканцы старанна разыгрываюць ролі супрацоўнікаў банкаў, міліцыі ці дзяржустаноў, выкарыстоўваючы страх, трывогу і чалавечую даверлівасць. Асаблівасцю беларускіх рэалій стала тое, што зламыснікі актыўна эксплуатуюць палітычны кантэкст: лякаюць людзей “экстрэмізмам”, абвінавачаннямі ў фінансаванні незаконных фарміраванняў і крымінальным пераследам. Гэта паралізуе крытычнае мысленне нават цалкам адукаваных грамадзян. Чаму сістэма тэлефоннага падману працуе як гадзіннік, як афёры закранаюць нават падлеткаў і кур’ераў, і чаму страх перад сілавікамі ператварыўся ў інструмент для выманівання грошай - у матэрыяле для @pozirkonline разбіраецца Цалак Кахян. 🗝 Без VPN #эксплэйнер_Позірку