У Палату прадстаўнікоў накіраваны праект новай рэдакцыі закона “Аб ахове працы“ З улікам прапаноў спецыялістаў, якія непасрэдна займаюцца пытаннямі бяспекі працы, распрацаваны праект новай рэдакцыі закона “Аб ахове працы“, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Алег Токун на XII беларуска-расійскай навукова-практычнай канферэнцыі па пытаннях аховы працы. Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба Мінпрацы, дакумент, які распрацоўваўся больш за год, ужо знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Законапраект рыхтуюць да першага чытання. “За патрабаваннямі аховы працы стаяць жыцці і здароўе людзей, дабрабыт іх сем’яў. Таму важна папярэджваць няшчасныя выпадкі, не чакаючы трагедыі”, — сказаў намеснік міністра. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 1prof.by