“Белавія” губляе “велізарныя сумы” праз удары ўкраінскіх БПЛА па аб’ектах у РФ — прадстаўніца кампаніі Нацыянальная авіякампанія “Белавія” нясе страты праз вайну Расіі супраць Украіны, вынікае са слоў прадстаўніцы кампаніі Кацярыны Радзішэўскай. Адказваючы на пытанне пра выдаткі, у прыватнасці, праз дронавыя атакі Украіны па аб’ектах у РФ, у выніку якіх перыядычна прыпыняюць працу расійскія аэрапорты, Радзішэўская сказала: “Безумоўна, так. Парадак [страт] ацаніць складана, але гэта велізарная сума”. Паводле яе слоў, закрыццё аэрапортаў у РФ пачасцілася ў другой палове 2026 года. Прадстаўніца “Белавія” нічога не сказала пра прычыны, чаму УСУ атакуюць расійскую інфраструктуру з дапамогай БПЛА. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: "Позірк"