Пасля інцыдэнтаў на мяжы з Беларуссю парламент Латвіі пашырыў паўнамоцтвы памежнікаў Як адзначаецца на сайце Сейма, змены прадугледжваюць права памежнікаў прымяняць фізічную сілу, спецыяльныя сродкі, зброю і службовых сабак для адбіцця нападаў на аб’екты, якія ахоўваюцца Дзяржаўнай памежнай аховай. ☝️Папраўкі дазваляюць прымяняць зброю без папярэджання, калі ў канкрэтнай сітуацыі такое папярэджанне немагчымае. Ад пачатку 2026 года латвійская памежная ахова зарэгістравала больш за 60 выпадкаў пашкоджання памежнай інфраструктуры. За ўвесь 2025 год было зафіксавана 23 такія выпадкі. Як адзначаў “Позірк”, за 27 дзён кастрычніка суседнія з Беларуссю краіны ЕС зафіксавалі 1.006 спроб парушэння мяжы з боку Беларусі, з якіх на Латвію прыпала 87,3%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Сейм Латвіі