Мінская кампанія прапануе працу 10 кіроўцам таксі, абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы Вакансіі прапануе ТАА “СьераЛіма”. Пры гэтым, згодна з інфармацыяй на партале Дзяржаўнай службы занятасці, заробак патэнцыйным суіскальнікам прапануецца невялікі: ад 1.000 да 1.200 рублёў. ☝️Паводле звестак МУС на сакавік гэтага года, грамадзяне Туркменістана складалі амаль палову ўсіх працоўных мігрантаў у Беларусі (48%, 23.050 чалавек). Далей ішлі грамадзяне Расіі (10%, 4.677), Украіны (9%, 4.389), Узбекістана (7,5%, 3.618), Кітая (7%, 3.438). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 сайт Дзяржаўнай службы занятасці