Мытня знайшла ў перавозчыка з Казахстана тавары на 3,3 млн рублёў, якія увозіліся пад прыкрыццём іншых Грузавік казахстанскага перавозчыка з 20,5 тоны зборнага грузу падаўся мытнікам падазроным. Пры наступным даглядзе ўстаноўлена, што больш за палову тавараў было пазначана іншымі найменнямі, адзначае Дзяржаўны мытны камітэт. Мытнікі лічаць, што заява недакладных звестак дазволіла б перавозчыку зэканоміць на мытных плацяжах звыш 220 тыс. рублёў. У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) ДМК