Мінлясгас паведаміў пра пажар на балоце ў Столінскім раёне Узгаранне ў Кашара-Альманскім лясніцтве здарылася 8 кастрычніка, у тушэнні ўдзельнічалі работнікі двух лясгасаў — Столінскага і Палескага — усяго каля 25 чалавек, паведаміла Міністэрства лясной гаспадаркі. Для лакалізацыі ўзгарання былі задзейнічаныя два гусенічныя ўсюдыходы, два пажарныя аўтамабілі і два трактары з плугам. Пажар быў лакалізаваны да вечара 8 кастрычніка, раніцай 9-га праходзілі “мерапрыемствы па яго канчатковай ліквідацыі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінлясгас