Генасамблея ААН разгледзіць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі Інфармацыя спецдакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілса Раймандса Муйжніекса будзе разгледжаная на пасяджэнні Трэцяга камітэта Генасамблеі ААН 26 кастрычніка. Камітэт заслухае спецдакладчыкаў, незалежных экспертаў, старшынь дагаворных органаў і працоўных груп, а таксама правядзе з імі абмеркаванні ў адпаведнасці з мандатамі, дадзенымі Савета па правах чалавека і Генасамблеяй. ☝️У папярэднім дакладзе, прадстаўленым у Трэцім камітэце 27 кастрычніка 2025 года, Муйжніекс канстатаваў дыскрымінацыю і палітычна матываваны прыгнёт работнікаў у Беларусі ў дзяржаўным і прыватным сектарах, знішчэнне незалежных прафсаюзаў ды інш. Сярод рэкамендацый былі скасаванне “чорных спісаў”, перагляд антыэкстрэмісцкага заканадаўства і спыненне практыкі адвольнага прызнання людзей і арганізацый “экстрэмісцкімі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: Loey Felipe / UN Photo