Вячорка і Шыянок абмеркавалі з прадстаўнікамі МЗС і Офіса прэзідэнта Чэхіі падтрымку беларусаў у гэтай краіне Сітуацыю с палітвязнямі ў Беларусі, санкцыйную палітыку, падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і беларусаў абмеркавалі з прадстаўніцай чэшскага МЗС Ханай Губачкавай ды прадстаўнікамі Офіса прэзідэнта гэтай краіны галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і кіраўніца Офіса беларускіх дэмсіл у Праге Крысціна Шыянок. Паводле інфармацыі прэс-службы Ціханоўскай, сустрэча адбылася ў рамках візіту Вячоркі ў Чэхію (8–9 верасня). “Чэшскі бок пацвердзіў, што неўзабаве сваякі беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, змогуць атрымліваць візы, — гаворыцца ў паведамленні. — Гэта стала вынікам сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных справаў Чэхіі Пэтрам Мацынкам, а таксама намаганняў беларускай дыяспары”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прага. Ілюстрацыйнае фота: Anthony Delanoix / unsplash.com