Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 34 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

У Беларусі працягваюць прызнаваць “экстрэмісцкай” “непажаданую” для ўладаў мастацкую літаратуру Міністэрства інфармацыі ўнесла раман “Ноа” французскага пісьменніка Марка Леві ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Як вынікае з пераліку на сайце ведамства, падставай паслужыла рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 7 верасня. Раман з’яўляецца трэцяй, заключнай, часткай цыкла “Група 9”. Значная частка дзеяння ў гэтай кнізе адбываецца ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Асобна міністэрства вядзе і перыядычна папаўняе “спіс друкаваных выданняў, што ўтрымліваюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. У гэтым пераліку цяпер 258 пазіцый. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 magnific.com

Views over time

010020030010 Sep 13:1712 Nov 01:4330710 Sep 13:17: 0 views12 Nov 01:43: 307 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
10 Sep 2026, 13:170
12 Nov 2026, 01:43307

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.