Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 34 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Святлана Ціханоўская абмеркавала падтрымку беларускай мовы з аўтарамі даклада пра сувязь культуры з дэмакратызацыяй Беларусі, які рыхтуе ПАСЕ У сустрэчы, якая адбылася ў Варшаве, узялі ўдзел кіраўніца сакратарыята Камітэта ПАСЕ па культуры, навуцы, адукацыі і СМІ Таццяна Тэрмачыч, а таксама другі намеснік старшыні гэтага камітэта Агнешка Памаска, паведаміла прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета Як адзначана, у дакладзе “Разгляд культуры як асновы дэмакратызацыі Беларусі” плануецца разгледзець ролю культуры ў дэмакратычным грамадстве, русіфікацыю і ўплыў расійскай прапаганды, становішча і ролю беларускай мовы, рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры і палітвязняў, стан беларускай культуры ў выгнанні. “Рэжым разумее, што беларуская культура і мова ўмацоўваюць нашу нацыянальную ідэнтычнасць, таму мэтанакіравана іх знішчае, — сказала палітык. <...> Падтрымка беларускай культуры — гэта таксама падтрымка незалежнай і дэмакратычнай Беларусі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Ціханоўскай

Views over time

010020030040010 Sep 19:0312 Nov 01:4332910 Sep 19:03: 0 views12 Nov 01:43: 329 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
10 Sep 2026, 19:030
12 Nov 2026, 01:43329

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.