Святлана Ціханоўская ўпершыню адказала на крытыку з боку мужа. У інтэрв'ю @dw_belarus яна прызналася, што публічныя закіды Сяргея Ціханоўскага яе зачапілі. "Мне і крыўдна, і непрыемна. Хацелася б, каб рознагалоссі вырашаліся ў закрытым фармаце", — кажа лідарка дэмсілаў. Паводле яе, ёй даводзіцца свядома аддзяляць сям'ю ад палітычных роляў, сваёй і мужавай. "Я вельмі здзівілася гэтай новай рыторыцы Сяргея: што, аказваецца, я проста цягала тэчку ўсе гэтыя шэсць гадоў, што я ўчыніла падлог у 2020-м годзе... Я не з такімі пачуццямі змагалася за яго ўсе гэтыя шэсць гадоў", — дадае Ціханоўская. Гаворка пра партрэт мужа, які яна часта трымала ў руках падчас афіцыйных мерапрыемстваў, пакуль ён сядзеў у турме. Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29-га траўня 2020 года і прысудзілі да 18 гадоў калоніі. Вызвалілі яго ў чэрвені 2025-га.