Літоўскія памежнікі не пусцілі ў краіну 20 тон радыеактыўных чарніцаў з Беларусі. Фуру спынілі на мяжы 3-га лістапада: партатыўны вымяральнік паказаў 0,07 мкЗв/гадз (гэта вышэй за норму), а крыніцай выпраменьвання аказаўся цэзій-137. Гэты ізатоп трапіў у беларускія лясы пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Яго перыяд паўраспаду складае каля 30 гадоў. А лясныя ягады назапашваюць цэзій асабліва моцна. За апошнія дні гэта другі такі выпадак: 31-га кастрычніка літоўскія памежнікі не пусцілі з Беларусі 7 тон радыеактыўных лісічак.