Грамадзяніна Беларусі шпіталізавалі ў выніку ўдару беспілотніка па грузавым аўтамабілі ў Бранскай вобласці. Як паведаміў беларускі МЗС, пагрозы для яго жыцця няма. Вядома, што мужчына працуе дальнабойшчыкам. Яго шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне Жукаўскай міжраённай бальніцы.