За падтрымку Украіны ў Беларусі асуджаныя мінімум 419 чалавек. Сярод іх — 73 жанчыны, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Да гэтага часу людзей затрымліваюць і судзяць за перадачу інфармацыі пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі ў межах "справы Гаюна". Таксама працягваецца завочны пераслед беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Наўпрост цяпер 142 чалавекі з тых, хто быў асуджаны за падтрымку Украіны, утрымліваюцца за кратамі. Праваабаронцы адзначаюць, што фактаў пераследу можа быць значна больш.