Двое беларусаў атрымалі раненні ў Бранскай вобласці. Абодва пацярпелых — дальнабойшчыкі, побач з іх грузавымі аўтамабілямі выбухнулі беспілотнікі. Пра раненне аднаго беларуса стала вядома сёння раніцай, яго даставілі ў мясцовую бальніцу. Пра раненне другога паведаміў праз некалькі гадзін губернатар Бранскай вобласці. Пацярпеламу прызначылі амбулаторнае лячэнне.