NATO распрацоўвае стратэгію хуткай перамогі ў выпадку нападу Расіі. Яго несакрэтную версію плануюць прадставіць 12 кастрычніка ў Польшчы, піша Bloomberg. У выпадку нападу Альянс плануе спачатку спыніць уварванне на ўсходнім флангу, а пасля атрымання свабоды для манеўру — ударыць па сістэмах камандавання і кіравання праціўніка, каб хутка разграміць расійскія сілы.