Экс-палітвязень расказаў, што яго завербавалі кадэбісты і адправілі ў Польшчу выконваць нейкія заданні. У гэтым Вадзім Пашкоўскі прызнаўся праваабаронцам "Гомельскай Вясны". 23-гадовага жлобінца пакаралі за ўдзел у пратэсных акцыях. Прычым крымінальную справу завялі праз чатыры гады — калі выявілі яго на здымках. Спярша Пашкоўскі адбываў пакаранне на "хіміі" ў Гродне, а потым яго перавялі ў шклоўскую калонію №17.