Імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі гэтага году пачнуць называць ужо ў панядзелак. Каму прадракаюць узнагароду за ўнёсак у развіццё міру? На першым месцы ў букмекераў ідзе валанцёрская ініцыятыва Sudan's Emergency Response Rooms — сетка распаўсюду гуманітарнай дапамогі ўнутры Судана, у якім з 2023-га працягваецца грамадзянская вайна. Таксама сярод найбольш верагодных пераможцаў часта называюць "Дактароў без межаў" і міжнародную арганізацыю абароны дзяцей Save the Children. Неблагія шанцы на Нобелеўскую прэмію міра таксама аддаюць амерыканскаму гораду Мінеапаліс, дзе сёлета былі найбольш жорсткія аблавы на мігрантаў — у нас ёсць відэа пра гэта. Таксама часта згадваюць расійскую апазіцыянерку Юлію Навальную.