80% аўдыторыі мінскай "Жаночай піўной" — расіянкі. Таму ў верасні ў гучнага праекта пачаліся праблемы. Выручка ўпала ў два разы. І сёння ў яго інстаграм-акаўнце з'явіўся пост пра тое, што "Жаночая піўная" закрываецца. Што праўда, не цяпер, а праз пару месяцаў — калі справы не пойдуць лепш. "Самы прыбытковы месяц у нас быў — жнівень. Ведаеце, чаму? Таму, што пра нас даведалася вельмі-вельмі шмат дзяўчын з Расіі. І большая частка нашых гасцей былі менавіта турысткі з Расіі. Але прыйшоў верасень, халады..." — кажа сузаставальніца праекта Аляксандра Цямчык. Цяпер стваральніцы "Жаночай піўной" шукаюць трэцюю інвестарку. Магчыма — расіянку, калі ўжо бар так падабаецца гасцям з усходу, не хавае Цямчык. Таксама праект раздумывае над тым, каб выйсці на расійскі рынак.