Мінчанка абурылася калідорам у 10-й лякарні ў Мінску. "Каля працэдурнага кабінета кардыялагічнага аддзялення... ніводнай лавачкі. Усё стаяць, трымаючыся за дошчачкі. Элементарнага чалавечага стаўлення да пацыентаў няма праз тое, што будынак стары?!", — наракае яна. У кардыялогіі ляжыць шмат пацыентаў сталага веку, якім цяжка падоўгу стаяць у чарзе на працэдуры. У каментарах тлумачаць, што цяжка хворых людзей прывозяць сюды на каталках. Часам важная кожная секунда, а "аб'язджаць лабірынт з лавачак парушае тэхніку бяспекі". То-бок, лавачкам там быць не паложана. А пацыенты могуць і пастаяць.