Санкцыі, палітвязні і вайна: як яны падзялілі дэмсілы? І каго цяпер слухаць, за кім ісці? Стрым з палітолагам Андрэем Казакевічам Выступаючы 29 верасня ў Еўрапарламенце, Святлана Ціханоўская ў чарговы раз заклікала захоўваць санкцыі супраць Расіі і рэжыму Лукашэнкі: “Часам у нас узнікае спакуса дамовіцца з дыктатарамі — Пуціным, Лукашэнкам. Дыктатары ўспрымаюць толькі мову сілы. І дэмакратыі павінны быць гатовы паказаць зубы”. А вось ЗША, выглядае на тое, вырашылі дзейнічаць іншым шляхам і дамаўляцца з дыктатарамі. Размова ідзе ўжо не толькі пра Лукашэнку, але і пра Пуціна. З ім Коўл будзе адыгрываць ужо адпрацаваны ў Мінску сцэнар: мяняць палітвязняў на санкцыі. Ці надоўга ў існуючай геапалітычнай сітуацыі хопіць прынцыповасці ў Еўропы адносна рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна? Якія мэты хаваюцца за вызваленнем палітвязняў наўзамен на зняцце амерыканскіх санкцый? Санкцыі, палітвязні і вайна — хто мае рацыю ў спрэчцы Латушкі і Кавалеўскага (і ці мае рацыю хоць хто-небудзь)? Задаем гэтыя пытанні дырэктару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэю Казакевічу: https://www.youtube.com/watch?v=EwS8oyWPyt8