Пацяпленне ці імітацыя: ці варта разлічваць на змены ў Беларусі? Стрым з эксперткай па палітычнай камунікацыі Настассяй Касцюговай Тое, што асобныя еўрапейскія краіны актывізавалі перамовы з Лукашэнкам, узмацніла пазіцыі прыхільнікаў "перніка" для рэжыму. Маўляў, калі "бізуном" не атрымалася — трэба змяняць стратэгію. Вось толькі рэжым жадання спыняць рэпрэсіі не дэманструе, ініцыюе больш шчыльныя адносіны з Расіяй і працягвае падтрымліваць Маскву на ўсіх міжнародных пляцоўках. А тут яму яшчэ і "пернік"... Палітыка краін ЕС адносна Лукашэнкі сапраўды змяняецца? Калі Еўропу цікавіць найперш рэгіянальная бяспека, дык ці можна быць упэўненымі, што яна не абыйдзе пытанне рэпрэсій? Што дасць наладжванне стасункаў паміж рэжымам Лукашэнкі і Еўропай без змены рэжыму? Разважае Настасся Касцюгова: https://www.youtube.com/watch?v=-yBvu9M4tJk
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-
Экс-палітвязень Зміцер Дашкевіч абвясціў збор на выданне дзвюх кніг. Яны заснаваныя на ліставанні з жонкай і іншымі людзьмі, якія падтрымлівалі вязня ў зняволенні. "Як я без цябе?" і "Псальмы і казанні". Падрабязней: https://euroradio.fm/eks-palitvyazen-zmicer-dashkevich-abvyasciu-zbor-na-vydanne-dzvyukh-knig Спасылка, якая працуе без VPN
-
Паміж Сікорскім і Рыжанковым. Што Ціханоўская прывезла з Генасамблеі ААН апроч фота з Кіану Рыўзам, і якія высновы можна зрабіць з гэтага візіту? Стрым з Франакам Вячоркам Міністр замежных спраў Польшчы Сікорскі сустрэўся з лукашэнкаўскім міністрам Рыжанковым — але напярэдадні не прыйшоў на брыфінг пра пагрозу з боку Беларусі для міжнароднага міру і бяспекі з удзелам Святланы Ціханоўскай. Хоць па-за межамі мерапрыемстваў польскі міністр з Ціханоўскай сустрэўся двойчы. На брыфінгу не было і дэлегацый Германіі, Францыі, Італіі, Чэхіі… А пазней з’явілася інфармацыя, што і Берлін, і Парыж актыўна вядуць перамовы з Мінскам. Чым была адметная сёлетняя Генасамблея ААН і ці была патрэба туды ехаць? Ці атрымалася гэтым разам паразмаўляць з лукашэнкаўскай дэлегацыяй? Што стаіць за перамовамі Сікорскага і Рыжанкова і ці не час Офісу мяняць сваю стратэгію? Задаем гэтыя пытанні першаму дарадцы Святланы Ціханоўскай Франаку Вячорку: https://www.youtube.com/watch?v=ceJgRLWk2_0
-
edited Усё ж не ўкраінец і не расіянін. У кабіне самалёта flydubai, які рэзка страціў вышыню і падаў сігнал пра захоп, пабіліся пілоты з ААЭ і Амана. Менавіта аманца падазраюць у спробе захапіць і разбіць самалёт. Прыярытэтная версія ізраільскіх праваахоўнікаў цяпер — спроба самагубства. Але не выключаюць, што пілот мог мець тэрарыстычны матыў. Паводле выдання Ynet, другі пілот з Амана напаў на эмірацкага камандзіра паветранага судна і параніў яго нажом. Але на борце самалёта знаходзіўся дадатковы экіпаж пілотаў, якія ляцелі як грамадзянскія асобы. Менавіта яны і ўзялі кантроль над бортам і выраўнялі яго пасля інцыдэнту. Вось гэтыя пілоты і былі выхадцамі з Украіны і з Расіі. У Boeing 737 MAX 8 было 174 пасажыраў, сярод якіх — 27 дзяцей.
-
edited Расійская шматвектарнасць Лукашэнкі: ад каго ён абяцае бараніць Беларусь? Стрым з эксперткай у міжнароднай камунікацыі Розай Турарбекавай Разважаць пра сваю шматвектарную палітыку Лукашэнка любіў заўджы. На фоне вектара, скіраванага на Расію, гэтая яго шматвектарнасць амаль незаўважная. Але апошнім часам гісторыя абрасла падрабязнасцямі пра... здраду: "Чым заканчваецца здрада, вы бачыце ва Украіне. Мы не хочам паўтарыць гэты лёс", — кажа ён, прымаючы ў сябе чарговага расійскага губернатара. І абяцае бараніць "сваю Айчыну". Што на сёння засталося ад шматвектарнасці рэжыму Лукашэнкі? Чаму ён загаварыў пра здраду, на якую ён ніколі не пойдзе? Калі Еўропа вырашыць аднавіць адносіны з рэжымам, ці стане гэта пачаткам лібералізацыі ўнутры Беларусі? На нашы пытанні адказвае кандыдатка гістарычных навук Роза Турарбекава: https://www.youtube.com/watch?v=20K-UlDhq5A
-
edited У Свіслацкім раёне згарэлі 35 тон сланечнікавых семак. Выратавальнікаў выклікалі толькі тады, калі полымя ўжо пачало выбівацца з верхняй часткі шахтавай сушылкі. Пажар здарыўся ўвечары 29-га верасня. Пабачыўшы гэта, аператар комплексу адключыў падачу газу і вентылятары сушылкі. А іншы відавочца пазваніў у МНС. Пацярпелых няма, але зафіксаваны матэрыяльны ўрон.
-
КДБ vs ГРУ: пра што сведчыць чарговы віток супрацьстаяння “сілавікоў” Лукашэнкі? Стрым з палітолагам, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым Вядомага скандальнымі выказваннямі і пагрозамі ў бок Польшчы і Літвы генерала Муравейку нечакана перавялі ў Адміністрацыю Лукашэнкі. Адны звязваюць гэта з нядаўняй інфармацыяй пра затрыманні афіцэраў у Мачулішчах. Іншыя кажуць пра супрацьстаянне вайсковай разведкм і КДБ, ахвярай якога стаў генерал-рускамірац. А ў дэмсілах сваё супрацьстаянне — Сяргей Ціханоўскі супраць Офіса Святланы Ціханоўскай. Тут пакуль без гучных “адставак”... Навошта Лукашэнка набліжае да сябе яшчэ аднаго прадстаўніка сілавога блока? Пра што сведчыць супрацьстаянне паміж МУС і КДБ і пры чым тут войска? Чым небяспечная эскалацыя канфлікту ў дэмсілах? Распытваем пра гэта доктара палітычных навук Паўла Усава: https://www.youtube.com/watch?v=UlVNQrjQ92c
-
edited
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі): 12:00 — палітолаг, сябра "Вольнай Беларусі" Павел Усаў 13:00 — экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава 14:00 — першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка 15:00 — экспертка ў палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова 16:00 — палітолаг Андрэй Казакевіч Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
-
Рост рэальных даходаў на 3% і інфляцыя, не большая за 6%. Лукашэнка зацвердзіў прагноз развіцця Беларусі на 2027 год. Згодна з чаканнямі ўраду, беларуская эканоміка ў наступным годзе мусіць вырасці на 1,9%. Для гэтага трэба будзе на 2,9% павялічыць экспарт — праз "шырокую геаграфію знешнегандлёвых кантактаў і пашырэнне супрацоўніцтва з апорнымі пунктамі ў КНР і краінах далёкай дугі, у Расійскай Федэрацыі і СНД".
-
edited
Увесь Блізкі Усход стаіць на вушах праз інцыдэнт на борце flydubai. Пасажыры расказалі, што на аднаго з пілотаў напалі з нажом проста ў кабіне: "У пэўны момант мы думалі, што жывымі з самалёта не выйдзем". Мірыям, якая ляцела ранішнім рэйсам з Дубая ў Тэль-Авіў, расказала, што падчас палёту пасажыры пачулі крыкі. Калі адчынілі дзверы кабіны, там была кроў. Адзін з пілотаў, паводле яе, атрымаў удар складаным нажом. Злачынцу абясшкодзілі. Пасля гэтага самалёт здзейсніў экстраную пасадку ў Саудаўскай Аравіі. Паводле іншай, больш драматычнай версіі здарэння, адзін з пілотаў хацеў скончыць жыццё самагубтвам і пачаў рэзка зніжаць самалёт. Другі пілот перашкодзіў яму, пачалася бойка. І вось у гэты момант у кабіну змаглі патрапіць пасажыры. Пры гэтым, па даных медыяў, адзін з пілотаў гэтага рэйса быў з Расіі, другі — з Украіны.
-
edited Борт flydubai паспяхова прызямліўся ў аэрапорце Табук у Саудаўскай Аравіі. Прадстаўнік прэм'ер-міністра Ізраілю заявіў, што падазрэнне на захоп знятае. Прычынай падачы сігналу бедства стала бойка. Выданне Ynet са спасылкай на авіякампанію flydubai піша, што пабіліся не шараговыя пасажыры, а двое пілотаў самалёта. Іншыя медыі пішуць, што адзін з іх быў з Украіны, а другі з Расіі. Праз гэта з бортам знікла сувязь. А пазней аэрапорт Тэль-Авіва адмовіўся яго прымаць.
-
Рускай мовы ў інтэрнэце стала ўдвая менш за апошнія пяць гадоў. Пра гэта сведчаць даныя W3Techs. На 1-га студзеня 2021 года руская займала другое месца пасля англійскай з 8,6%. Па стане на 1-га студзеня 2026-га яна ўсяго 7-я з 3,7%. І сёлета яе доля працягвае скарачацца. Скарачаецца таксама і доля англійскай мовы — але не так драматчына. А заўважна больш робіцца іспанскай, партугальскай, італьянскай і нямецкай.
-
edited
Імаверна, захоплены самалёт, які ляцеў з Дубая ў Тэль-Авіў. Экіпаж падаў падаў сігнал бедства 7700, а далей код 7500, які выкарыстоўваецца пры захопе. Пасля сувязь з бортам была страчаная, ён знік з радараў. Дакладнай інфармацыі пра тое, што там адбываецца, пакуль няма. Гаворка пра Boeing 737 MAX 8 авіякампаніі flydubai. У самалёце 180 пасажыраў, каля 100 з іх — ізраільцяне. UPD: Самалёт змяніў курс на Саудаўскую Аравію. Экіпаж звязаўся з дыспечарамі і рыхтуецца да пасадкі.
-

Беларусь згуляла ўнічыю з Фінляндыяй і набрала першы бал у сёлетняй Лізе Нацый. Матч праходзіў у Хельсінкі — беларускаму дзяржТБ давялося ўвесь час пільнаваць, каб у кадр не трапілі БЧБ-сцягі і банер з Лукашэнкам у ролі таракана, на якога палюе сава. “Ваш дзень яшчэ прыйдзе”. Падрабязней: https://euroradio.fm/finy-asvistali-gimn-belarusi-i-pavesili-baner-z-lukashenkam-u-vyglyadze-prusaka А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
-
Новы міністр гандлю — што за ён? Беларусь усё ж атрымае магчымасць экспартаваць угнаенні праз Літву? Як улады помсцяць каталіцкім вернікам, трымаючы на замку Чырвоны касцёл? Нашы эксперты тлумачаць гэта ў кароткім відэа “Сэнсы дня”: https://youtu.be/gB0rMgYagJo
-
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 29 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:08 Якія выклікі чакаюць новага міністра ганлю? 15:03 Навіны спорту 17:45 Чаму ўлады не адкрываюць Чырвоны касцёл? 30:49 Навіны шоў-бізу 34:35 Што можа прымусіць Літву пусціць беларускі калій Сэнсы дня: глядзіце нашае відэа пра важныя падзеі гэтага аўторка
-
Што цікавага і важнага сказаў новы кіраўнік гандлю, уступаючы на пасаду? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=LOCB5adwdIc
-
edited Выйшаў бясплатны рэмастэр "Ведзьмара 3". Распрацоўшчыкі перарабілі графіку, тэкстуры, асвятленне і анімацыі, палепшылі штучны інтэлект ворагаў і ўнеслі змены ў геймплэй. А працы над сусветам "Ведзьмара" працягваюцца. У 2027 годзе чакаецца сюжэтнае DLC "Балады мінулага", якое павінна звязаць трэцюю і новую часткі серыі. The Witcher 4 плануюць выпусціць у 2028 годзе. Дарэчы, у гульнявой адаптацыі прыгод Геральта з Рывіі можна пачуць народную беларускую песню "Добры вечар". Яна гучыць, калі вядзьмар пачынае бойку.
-
Пры планаванні адпачынку турысты ўсё яшчэ давяраюць жывым людзям больш, чым нейрасеткам. Паводле даследавання Hilton 2027 Trends, 70% падарожнікаў давяраюць парадам супрацоўнікаў гатэляў, а інструментам ШІ — 63%. Але калі задача становіцца больш складанай, давер да ШІ рэзка падае. Толькі 22% гатовыя даручыць яму складанне маршруту з улікам сваіх інтарэсаў, 20% — выбар рэстаранаў і бараў, а 18% — пошук малавядомых мясцовых цікавостак. А самай надзейнай крыніцай парад застаецца сям'я — ёй давяраюць 87% апытаных.
-
Аголеная арматура, бетон, які абвальваецца проста на рэйкі, і вада, што сцякае на провад кантактнай сеткі. Пракуратура праверыла масты над чыгункай у Гомелі і знайшла праблемы адразу на васьмі пуцеправодах. На трох ужо зрабілі ямачны рамонт і аднавілі бетоннае пакрыццё. Для астатніх распрацавалі план рамонту.
- Older posts