У Польшчы загарэлася станцыя Starlink. Улады не выключаюць дыверсію. Пажар адбыўся ўвечары 23 верасня ў Воля-Крабоўскай у Мазавецкім ваяводстве. Агонь патушылі, але былі пашкоджаныя размеркавальны шчыт і электрагенератар. Разглядаюцца дзве версіі — падпал і кароткае замыканне. Пра здарэнне паведамілі польскім спецслужбам. Станцыя забяспечвае спадарожнікавым інтэрнэтам значную частку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Украіну.