Сярэдні заробак у Беларусі знізіўся амаль на 37 рублёў за месяц. Пра гэта паведамляе Белстат. У жніўні ён склаў 3135,9 рубля да выплаты падаходнага падатку. Гэта на 36,9 рубля менш, чым у ліпені. У Мінску сярэдні заробак — 4032,8 рубля. Самыя нізкія паказчыкі сярод абласцей — у Віцебскай і Магілёўскай: менш за 2700 рублёў.