Мінчук забіў цяжарную ад яго жанчыну. Цела ён паклаў у дарожную сумку, вывез за горад і закапаў, паведамляе МУС. 43-гадовая мінчанка расказала мужчыну пра сваю цяжарнасць, пасля чаго паміж імі пачаліся сваркі. Высветлілася, што мужчына быў у іншых афіцыйных адносінах. Падчас чарговага канфлікту ён некалькі разоў ударыў жанчыну нажом. А пасля пазбавіўся ад цела. Мінчанка знікла 8 верасня. Праз два дні яе маці звярнулася ў міліцыю. Мужчыну затрымалі, ён прызнаўся ў забойстве. Супраць яго распачалі крымінальную справу.