Алесю Бяляцкаму ўручылі ў ЗША медаль "За служэнне дэмакратыі". Так адзначылі дзесяцігоддзі ягонай працы дзеля свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі. "Мы ганарымся тым, што ўшаноўваем яго незвычайную мужнасць і нязменную прыхільнасць дэмакратычнай будучыні Беларусі", — гаворыцца ў каментары Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі.