Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 51 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Донар небяспекі: навошта Лукашэнка стварае сабе такі імідж перад Захадам? Стрым з кіраўніком Інстытута даследаванняў бяспекі імя Касцюшкі Вадзімам Мажэйкам Зусім нядаўна на этнафестывалі "Покліч Палесся" Лукашэнка расказваў пра жаданне сябраваць з Украінай і ўкраінцамі. Але днямі, сустракаючыся ў Маскве з Пуціным, ізноў паўтарыў мантру пра “адны акопы” і паабяцаў забяспечыць расійскія ракеты і БПЛА неабходнай мікраэлектронікай. Тым часам спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі ў краіны Еўрасаюза менш не робіцца. І нашы суседзі працягваюць успрымаць нас не як "выспу стабільнасці", а як "донара рэгіянальнай небяспекі". Як меркаванне Польшчы і Літвы ўплывае на фарміраванне агульнай заходняй палітыкі адносна Мінска? Ці нараджаюць боязь і занепакоенасць жаданне залагодзіць Лукашэнку? Што рэальна можа зрабіць Лукашэнка, каб не быць канчаткова ўцягнутым у расійскую вайну з Украінай, а ў перспектыве і з Еўрасаюзам і НАТА? На нашыя пытанні адказвае палітычны аналітык Вадзім Мажэйка: https://www.youtube.com/watch?v=soDiEwGrlSs

Views over time

05001K1.5K1 Sep 12:0111 Nov 21:341.4K1 Sep 12:01: 0 views11 Nov 21:34: 1,400 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Sep 2026, 12:010
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.