Незвычайную "кантрабанду" выявілі гродзенскія мытнікі ў памежным пункце пропуску Брузгі. Праз беларуска-польскую мяжу ў надзіманым матрацы везлі... жанчыну. 34-гадовы грамадзянін Малдовы ехаў у Германію на аўтамабілі AUDI. Паводзіны мужчыны падаліся мытнікам падазронымі. Яны адправілі аўтамабіль на агляд з ужываннем сканавальнай тэхнікі. Выявілася, што ў надзіманым матрацы ў аўтамабілі схаваны чалавек. Маладыя людзі прызналіся, што ў жанчыны не было замежнага пашпарта, таму яны наважыліся везці яе кантрабандай.