Навошта Алеся Бяляцкага аб’явілі ў расійскі вышук і як пазнаць правакатара? Стрым з адвакатам Алесем Міхалевічам Нечакана для сябе вызваленыя палітвязні пабачылі свае прозвішчы ў расійскай базе вышуку. Іншым дэпартаваным вязням сваякі перадалі, што іх "шукае" беларуская міліцыя. І гэта яшчэ справа не дайшла да Інтэрпала! Усё гэта ўскладняе людзям жыццё. А ў той жа час правакатары кшталту Канапацкай спакойна катаюцца па Еўропе! Які сэнс аб’яўляць у расійскі вышук людзей, якіх улады самі прымусова вывезлі ў Еўрасаюз? Калі міліцыянты прыходзяць да сваякоў дэпартаваных палітвязняў, іх мэта — "пошук" людзей ці цынічны здзек? Ці будзе рэжым падаваць Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ў Інтэрпал? Як супрацьстаяць правакацыям і спробам вярбоўкі з боку спецслужбаў? Задаем гэтыя пытанні спецыялісту ў галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, кіраўніку адвакацкага бюро "Legal status" Алесю Міхалевічу: https://www.youtube.com/watch?v=ExMOPXMnm2c