Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам праходзіць на вышэйшым узроўні. Вянкі даслалі прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, польскі прэм'ер Дональд Туск і МЗС краіны. Удзельнічаюць у развітанні ў дыпламаты розных краін. Сабор святога Яна Хрысціцеля, у якім праходзіць цырымонія, — галоўны храм Варшавы. Святыні амаль 640 гадоў. Вайсковыя могілкі ў Павонзках (Cmentarz Wojskowy na Powązkach) — знакавае ў Варшаве месца. Тут знайшлі свой спакой удзельнікі Варшаўскага паўстання, ахвяры Смаленскай катастрофы 2010-га. У 2023-м тут пахавалі загінулага ва Украіне экс-палітвязня і добраахвотніка Эдуарда Лобава.