Расійская крылатая ракета "Бандэроль" упала ў Петрыкаўскім раёне. Каб яе збіць маглі падымаць Су-30. Як піша ўкраінскі канал @oko_gora, ракета праляцела каля 360 км, з якіх 120 км — углыб Беларусі. Аднак у яе скончылася паліва — тады "Бандэроль" упала. "Бандэроль", таксама вядомая як S8000, адносіцца да класу крылатых ракет. Часцяком "Бандэроль" называюць дронам — бо яна таксама адносіцца да беспілотных сістэм.