BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Новости о Бресте, стране, мире Написать нам анонимно: @BrestGazeta_info_bot

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎
  1. 🏚У Слонімскім раёне пустуючыя дамы прадаюць за 45 рублёў. Колькі іх засталося ў Беларусі? У Слонімскім раёне некалькі пустуючых дамоў выставілі на продаж. У краіне застаюцца дзясяткі тысяч такіх аб'ектаў, а сельскае насельніцтва працягвае скарачацца. Чытайце далей на сайце BGmedia. 🏚 Не працуе спасылка? Чытайце тут: https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/news/u-slonimskim-rayone-pustuyuchyya-damy-pradayuc/

  2. 🖼 31 кастрычніка 2013 года ў Мінску памёр ураджэнец Брэстчыны і мастак Аляксей Кузьміч-старэйшы. Нарадзіўся 1 чэрвеня 1945 года ў вёсцы Махро (сёння ⛪️ Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць). Нарадзіўся ў першы пасляваенны год. Бацька неўзабаве пасля вяртання з фронту памёр, і маці адна выхоўвала сямёра дзяцей. Маляваць Кузьміч пачаў з дзяцінства. На яго фарміраванне паўплывалі родныя, у тым ліку стрыечны брат Сцяпан і школьны выкладчык малявання Анатоль Рубановіч. У 1962 годзе, пасля 9 класаў, Аляксей з’ехаў у Краснаярск і паступіў у мастацкую вучэльню імя Сурыкава. Шмат часу праводзіў у мясцовым мастацкім музеі, удасканальваючы тэхніку. Пасля вучобы служыў у ракетных войсках, дзе займаўся мастацкім афармленнем і атрымаў спартыўныя разрады. У 1968 годзе пераехаў у Мінск з мэтай паступлення ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, але не паспеў падаць дакументы і ўладкаваўся на Мінскі падшыпнікавы завод. Пазней пачаў наведваць студыю жывапісу, якой кіраваў Анатоль Бараноўскі, і праз год паступіў у інстытут. Вучыўся ў Барыса Аракчэева, Натана Воранава і Пятра Крохалева. У ранняй творчасці працаваў у жанры партрэта і тэматычнай карціны. Пазней звярнуўся да філасофскіх тэм: прызначэнне чалавека, жанчыны-маці (Мадонны), духоўная роля славян. Галоўнай гераіняй яго жывапісу стала Жанчына. Сам Кузьміч называў сваё крэда: «Хто любіць жанчыну, хто любіць свет, хто піша жанчыну, таму дапамагае бог». Аўтар шырока вядомай «Галерэі Мадонн». Пісаў партрэты дзеячаў культуры: Стэфаніі Станюты (1980), Галіны Макаравай і Здзіслава Стомы (1983) і г.д. Разважаў у жывапісе і пра беларускую ідэнтычнасць — у творах «Памяці Гусоўскага» (1981), «Супрацьстаянне» (1985), «Ахвярапрынашэнне» (1989). Бацька мастака-акцыяніста Аляксея Кузьміча-малодшага.

  3. ❄ На дорогах Беларуси вводят новую эксперементальную разметку со снежинкой: что она означает? Перед путепроводом на трассе Р16 появилась разметка в виде огромной снежинки, которая при понижении температуры должна менять цвет с белого на розовый. При температуре выше +4 градусов она остается белой, а при дальнейшем похолодании розовеет. Изменение цвета должно сигнализировать автомобилистам о том, что бетон на мостах промерзает быстрее земли, поэтому там возможно образование тонкой корки льда. Однако в соцсетях брестчане встретили новшество с изрядной долей скепсиса и обеспокоились безопасностью. Водители знают, что любая краска на асфальте в мокрую погоду становится скользкой. В пример приводят пешеходные переходы, залитые желто-белым пластиком, на которых легко потерять сцепление с дорогой.

  4. 🪶31 кастрычніка 1819 года памёр ураджэнец вёскі Расна (сёння 🤱 Камянецкі раён Брэсцкай вобласці) і вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, публіцыст і паэт Тадэвуш Фадзей Віктарын Матушэвіч. Тадэвуш Матушэвіч нарадзіўся ў 1765 годзе. Прадстаўнік шляхецкага роду Матушэвічаў герба «Лебедзь», ён атрымаў адукацыю ў калегіуме Станіслава Канарскага ў Варшаве. У 1780-я гады стаў паслом ад Берасцейскага павета, выступаў за правядзенне рэформаў і ўдзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, прынятай 3 мая 1791 года. Падчас паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе Матушэвіч узначальваў аддзел патрэб арміі ў складзе Вышэйшага Нацыянальнага Савета. Пасля падаўлення паўстання працягнуў займацца літаратурнай дзейнасцю і дапамагаў у справах апякунства нясвіжскага ардыната Дамініка Радзівіла. З 1810 года быў міністрам фінансаў Герцагства Варшаўскага, а падчас вайны 1812 года ўдзельнічаў у стварэнні Генеральнай канфедэрацыі Каралеўства Польскага. Памёр у італьянскай Балонні. Пахаваны на могілках картэзіянскага манастыра Чэртоза, дзе на надмагільным помніку выбіты надпіс «Выказаў вернасць і пастаянства паміраючай радзіме».

  5. 🛒 У трох населеных пунктах Асіповіцкага раёна закрылі крамы. Ці заменяць іх аўталаўкі? Жыхары Вярэйцаў, Цэлі і Лапічаў засталіся без крамаў. Пакуль прадукты ім прывозяць аўталаўкі, а ўлады шукаюць новых гаспадароў для гандлёвых аб'ектаў. Чытайце далей на сайце BGmedia. 🛒 Не працуе спасылка? Чытайце тут: https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/news/u-troh-naselenyh-punktah-zakryli-kramy/

  6. ✡️ 31 кастрычніка 1929 года ў 🐍 Пружанах (сёння Брэсцкая вобласць) памёр рабін і вядомы юдэйскі дзеяч Эліяху Алеві Файнштайн, таксама вядомы як рэб Эле Пружанэр. Эліяху Файнштайн нарадзіўся ў 1843 годзе ў Слуцку. Яго бацька, гаон рэб Аарон, кіраваў Слуцкай ешывай, але з-за фінансавых цяжкасцяў сям’я пераехала ў Старобін. У 1851 годзе Эліяху пачаў навучанне ў рабі Ёсэфа Файмэра ў Слуцку, а пасля працягнуў вучобу ў Валожынскай ешыве пад кіраўніцтвам Нэтцыва. Пасля смерці бацькі ў 1863 годзе Эліяху заняў пасаду рабіна ў Старобіне, а пазней — у Клецку і Карэлічах. Пасля пераезду ў Пружаны, ён стаў вядомы як рэб Эле Пружанэр і працаваў тут да канца свайго жыцця. Падчас яго служэння Пружаны перажылі эпідэмію халеры, і рабін асабіста дапамагаў хворым, незалежна ад іх веравызнання. Таксама Файнштайн дапамог адбудаваць горад пасля пажару, дамовіўшыся з польскімі ўладамі аб пастаўках будаўнічых матэрыялаў без дадатковых аплат. Большасць ягоных прац не была апублікавана. Пасля яго смерці цесць, Давід Файгенбаўм, выдаў кнігу выбраных твораў Эліяху пад назвай «Халіхот Эліяху» ў Вільні.

  7. 👍 «Лазейка закрывается». С 7 декабря в Беларуси начнут собирать данные о владельцах незарегистрированных дач и гаражей. Ответить на запрос властей и предоставить всю информацию председатели товариществ и кооперативов обязаны в срок не позднее 10 рабочих дней. Читать далее на сайте BGmedia. 🏠 Не открывается ссылка, читайте здесь. https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/society/belarus-dachi-garazhi-uchet-s-7-dekabrya/

  8. 🫎 В Могилеве лосиха с детенышами вышла к людям в Печерском лесопарке. В Печерском лесопарке Могилева заметили лосиху с детенышами. Животные вышли к людям, привлекая внимание посетителей парка.

  9. edited viral

    🍯 Што рабіць, калі раптам не спіцца? Правільна — прайсці смачна-цікавы тэст! 😋 Думаеце, добра ведаеце беларускую кухню? А вось зараз і праверым! Сем пытанняў, нечаканыя кулінарныя адкрыцці і некалькі пастак, у якія лёгка трапіць нават сапраўднаму гурману. Толькі асцярожна: пасля нашага тэста можа раптам захацецца есці. Нават калі на гадзінніку за поўнач.) 🍽 Правярайце сябе: https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/culture/czi-dobra-ty-vedaesh-belaruskuyu-kuhnyu-test-dlya-gurmanau/

  10. 🚰 «Вода цвета капучино»: жители Бреста пожаловались на ржавую воду из-под крана. В районе улицы Янки Купалы в Бресте из кранов течет ржавая вода. Жители жалуются на проблему и переживают за здоровье детей. Читать далее на сайте BGmedia. 🔗 Не открывается ссылка, читайте здесь: https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/society/zhiteli-bresta-pozhalovalis-na-rzhavuyu-vodu-iz-pod-krana/

  11. 💬 «Ходили слухи, что хотела с ним разводиться»: что известно об убийстве женщины и ее матери в Бресте. 50-летнего брестчанина подозревают в убийстве 35-летней супруги и ее 56-летней матери. Незадолго до трагедии в семье могли возникнуть проблемы. Читать далее на сайте BGmedia. 🔗 Не открывается ссылка, читайте здесь: https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/society/brest-ubiystvo-zheny-i-teshchi-chto-izvestno/

  12. ☕ «Пока не назвала десерт правильно, продавать отказались»: в Бресте клиентка кофейни пожаловалась на хамство бариста. Брестчанка рассказала о неприятном обслуживании в местной кофейне. По ее словам, бариста отказалась продавать десерт из-за неправильного названия. Читать далее на сайте BGmedia. 🔗 Не открывается ссылка, читайте здесь: https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/society/v-breste-klientka-kofejni-pozhalovalas-na-hamstvo-barista/

  13. 🗣«В любом случае грозил бы расстрел». Что известно о подозреваемом в убийстве троих людей в Столинском районе. В деревне Ольгомель нашли тела 64-летней женщины и двух ее сыновей. 33-летний подозреваемый ранее уже сидел за убийство человека. Читать далее на сайте BGmedia. 🔗 Не открывается ссылка, читайте здесь: https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/society/stolinskiy-rayon-troynoe-ubiystvo-olgomel/

  14. ⛓️ Навучэнцаў каледжа ў Пінску павезлі на экскурсію ў СІЗА. Школьнікам таксама паказваюць турмы. Навучэнцы Пінскага аграрнага каледжа наведалі СІЗА ў Баранавічах, а школьнікаў з Валожынскага раёна павезлі ў турму ў Жодзіне. Чытайце далей на сайце BGmedia. 🔗 Не працуе спасылка? Чытайце тут: https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/news/shkolnikam-taksama-pakazvayuc-turmy/

  15. 🏚«Снести проще, чем восстановить?» В Бобруйске разгорелся спор из-за старого дома на Чонгарской. В Бобруйске решили снести пустующий дом на улице Чонгарской, 25. Но горожане спорят: стоит ли уничтожать старую постройку, если нашелся человек, готовый ее восстановить? Читать далее на сайте BGmedia. 🔗 Не открывается ссылка, читайте здесь: https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/society/v-bobrujske-razgorelsya-spor-iz-za-starogo-doma-na-chongarskoj/

  16. 🧐 Брестские таможенники изъяли на границе автобус, хотя в нем даже не везли контрабанду. Сомнения у сотрудников таможни вызвал идентификационный номер автобуса. Его пытались выдать за уже зарегистрированный в ЕАЭС транспорт. Читать далее на сайте BGmedia. 🔗 Не открывается ссылка, читайте здесь: https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/news/brest-tamozhnya-avtobus-podmenili-dokumenty/

  17. 🩺 У Асіповічах на 17 участкаў — 12 урачоў. Жыхарам тлумачаць, чаму не хапае талонаў. У паліклініцы Асіповіцкай ЦРБ на 17 участкаў працуюць 12 урачоў агульнай практыкі. У іншых рэгіёнах беларусы таксама скардзяцца на чэргі і недахоп спецыялістаў. Чытайце далей на сайце BGmedia. 🔗 Не працуе спасылка? Чытайце тут: https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/news/u-asipovichah-na-17-uchastkau-12-urachou/

  18. ❄️ «Беларускі код»: ад саламянага павука да Vogue — як спадчына выходзіць у свет. Традыцыйныя абрады ператвараюцца ў міжнародныя фэсты, саламяныя вырабы трапляюць на старонкі Vogue, а пад фолькавыя матывы танчаць у еўрапейскіх клубах. Чытайце далей на сайце BGmedia. 🔗 Не працуе спасылка? Чытайце тут: https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/society/belaruski-kod%c2%bb-ad-salamyanaga-pavuka-da-vogue-%e2%80%94-yak-spadchyna-vyhodzicz-u-svet/

  19. 🌟 У Беларусі хочуць давесці выкарыстанне адходаў да 90%. Эксперт тлумачыць, чаму гэтага можа быць недастаткова. За апошнія гады ў Беларусі пашырылі збор і сартаванне смецця, але частка адходаў па-ранейшаму трапляе на палігоны. Чытайце далей на сайце BGmedia. 🗑 Не працуе спасылка? Чытайце тут: https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/ekologiya/u-rb-hochuc-davesci-vykarystanne-adhodau-da-90/

  20. 📚 Сёння адзначае 61-годдзе гісторык і ураджэнец Брэстчыны Аляксандр Вабішчэвіч. Нарадзіўся 30 кастрычніка 1965 года ў вёсцы Рубель 🐦 Столінскага раёна. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1990). З 1992 года займаецца выкладчыцкай працай у 🎓 Брэсцкім дзяржаўным універсітэце, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара кафедры гісторыі славянскіх народаў. Асноўныя напрамкі яго даследаванняў — нацыянальна-культурнае жыццё беларусаў і іншых народаў у складзе Польшчы ў 1918—1939 гадах, беларуска-польскія адносіны першай паловы ХХ стагоддзя, гісторыя і культура этнаканфесійных супольнасцей Беларусі, гістарычнае краязнаўства і крыніцазнаўства. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій. У 2011 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, у 2016 годзе атрымаў званне прафесара. Пад яго кіраўніцтвам абаронена некалькі кандыдацкіх дысертацый. Віншуем ураджэнца Брэстчыны і жадаем здароўя, натхнення і новых навуковых адкрыццяў.

  21. Older posts