📚 Сёння адзначае 61-годдзе гісторык і ураджэнец Брэстчыны Аляксандр Вабішчэвіч. Нарадзіўся 30 кастрычніка 1965 года ў вёсцы Рубель 🐦 Столінскага раёна. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1990). З 1992 года займаецца выкладчыцкай працай у 🎓 Брэсцкім дзяржаўным універсітэце, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара кафедры гісторыі славянскіх народаў. Асноўныя напрамкі яго даследаванняў — нацыянальна-культурнае жыццё беларусаў і іншых народаў у складзе Польшчы ў 1918—1939 гадах, беларуска-польскія адносіны першай паловы ХХ стагоддзя, гісторыя і культура этнаканфесійных супольнасцей Беларусі, гістарычнае краязнаўства і крыніцазнаўства. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій. У 2011 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, у 2016 годзе атрымаў званне прафесара. Пад яго кіраўніцтвам абаронена некалькі кандыдацкіх дысертацый. Віншуем ураджэнца Брэстчыны і жадаем здароўя, натхнення і новых навуковых адкрыццяў.